TG Telegram Group & Channel
ZUBR | United States America (US)
Create: Update:

ПАЗІЦЫЯ ZUBR.IN ПА БЯЗВЫБАРАХ-2025 У БЕЛАРУСІ

лукашэнка, які і па дзяржаўным заканадаўстве, і па законе чалавечнасці абсалютна не мае легітымнасці і трымаецца ва ўладзе праз рэпрэсіўна-прапагандысцкую сістэму, у студзені 2025 году рыхтуе чарговы фарс пад назвай "выбары прэзідэнта".

Масштабнай сістэмнай працы падчас гэтых "бязвыбараў" платформа ZUBR.IN весці не плануе.

Ва ўмовах рэпрэсіўнага канцлагеру высілкі па арганізацыі любога назірання ці нават грамадзянскага кантролю (які мы прапанавалі падчас "рэферэндуму" ў 2022 годзе), для нас будуць практычна марныя ці не вартыя патэнцыйных вынікаў, а небяспека рэпрэсій за сувязь з нашай незалежнай платформай для грамадзян у Беларусі аб'ектыўна пераважае патэнцыйную карысць інфармацыі, якую можна сабраць пра камісіі і парушэнні падчас гэтай так званай "прэзідэнцкай кампаніі" і "выбараў".

Наша галоўная рэкамендацыя для грамадзян Беларусі: прыкласці ўсе намаганні, каб не прымаць удзел у бессэнсоўным фарсе.

Калі вас прымушаюць ісці "галасаваць" (напрыклад, вы працуеце на дзяржаўным прадпрыемстве), і вы не бачыце ніякага варыянту ўхіліцца ад гэтага — прапануем не наўсьця‌гваць на сябе рэпрэсіі, аднак, пры магчымасці і з захаваннем бяспекі для сябе, вы можаце пазначыць у "бюлетэні" варыянт супраць усіх у мінімальную піку сістэме. Самыя маленькія крокі — таксама крокі, якія мацуюць сумленне і годнасць.

Адзначым, што мы, як і раней, гатовыя на ўмовах вашай поўнай ананімнасці прыняць у бот ZUBR.IN (@zubr_watch_bot) тэкставыя звесткі, фота і відэа пра "выбарчыя" ўчасткі, склад "камісій" і пра любыя відавочныя здарэнні і дзеянні супраць закону падчас "выбараў".

Тым не меней галоўнае — ваша бяспека, беражыце сябе найперш і добра ўзважвайце патэнцыйныя рызыкі.

>>Click here to continue<<

ZUBR

Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)