TG Telegram Group & Channel
Народное Антикризисное Управление | United States America (US)
Create: Update:

Лукашэнка пойдзе на транзіт?

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «6TV Biełaruś».

https://youtu.be/BwUEDM7UedE

У Канстытуцыі зараз прапісана, што выбары прэзідэнта павінны адбыцца «не пазней» за пэўны тэрмін, аднак пра «раней» — нічога не сказана. У датэрміновых выбарах для Лукашэнкі ёсць палітычны сэнс. Перафарматаванне сістэмы так ці інакш адбываецца — пераназначэнне УНС, парламента — і яго лагічным завяршэннем павінны быць выбары прэзідэнта.

Варта разглядаць тры сцэнары:

Першы сцэнар — ён пойдзе на выбары ў 2025 годзе ў ліпені, па апошнім магчымым тэрміне.

Другі сцэнар — у лютым 2025 года. Ён правёў «бязвыбары» ў лютым 2024 года. Мы бачылі, што грамадства прайшло праз моцныя рэпрэсіі, зачышчана поле — і яны прайшлі стэрыльна. Чаму б не правесці ў лютым у 2025 годзе такія ж выбары? На вуліцы холадна, людзі пасля навагодніх святаў, нікому нічога не патрэба — самая ідэальная сітуацыя, каб дыктатару праводзіць выбары. Палітычны каляндар на Захадзе толькі пачынаецца, у Расіі ўвогуле яшчэ не прыйшлі ўсе ў сябе.

Трэці сцэнар — калі ўжо зараз ідзе «прэзідэнцкая» кампанія выступаў Лукашэнкі, то цалкам лагічна, што гэта будзе найбліжэйшым часам, напрыклад, летам. Не ў жніўні — у жніўні будзе цяжка псіхалагічна. Але, як варыянт, у ліпені — тым месяцы, калі ён 30 гадоў таму прыйшоў да ўлады. Ён вельмі любіць гэты сімвалізм, таму гэты варыянт таксама мае права на існаванне.

@nau_belarus

>>Click here to continue<<

Народное Антикризисное Управление

Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)