TG Telegram Group & Channel
Народное Антикризисное Управление | United States America (US)
Create: Update:

Трансфармацыя палітычнай сістэмы

Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у эфіры канала «Белсат News» пра сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі.

https://youtu.be/sDguQobhgvg

На нашых вачах адбываецца па сутнасці трансфармацыя палітычнай сістэмы, убудоўванне новага канстытуцыйнага органа — Усебеларускага народнага сходу. Вядома, адбываецца гэта дзеля мэтаў самога Лукашэнкі. Самым лагічным для яго бачыцца заняць дзве пасады, сумяшчаць іх нейкі час, каб не наступаць на тыя ж граблі, як у Казахстане.

Таксама ён можа глядзець на прыклад Туркменістана: на пасаду прэзідэнта ён можа накіраваць кагосьці, каму будзе давяраць на 100%, а гэта — яго сын Віктар. У той жа час сам можа заняць пасаду старшыні УНС. У нейкай ступені гэта можа прадухіліць сцэнар, які адбыўся ў Казахстане. Цалкам можа быць і так, што Лукашэнка будзе сумяшчаць пасады, а ўжо потым перадасць уладу.

Але і грамадства — яно не зацэментаванае, сітуацыя можа змяніцца, хоць і казаць пра тое, калі гэта адбудзецца, вельмі складана. Узровень рэпрэсій і гвалту, узровень кантролю над грамадствам сведчаць пра пераўтварэнне аўтарытарнай сістэмы ў таталітарную. Такі ўзровень гвалту і рэпрэсій прыводзіць да стагнацыі, зачышэшчэння грамадства. Аднак не зачыняе акно магчымасцей — і да яго варта рыхтавацца.

@nau_belarus

>>Click here to continue<<

Народное Антикризисное Управление

Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)