TG Telegram Group & Channel
minsk theatre live | United States America (US)
Create: Update:

"24 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі была праведзена панэль "Беларуская драматургія і тэатр 2020-х: вектары развіцця, імёны, спробы дыхаць", прысвечаная памяці Аляксея Стрэльнікава, шаноўнага калегі, шчырага чалавека, сябра, лідара беларускага мастацкага андэграунда.

Праца панэлі складалася з трох частак, у якіх знайшлі адлюстраванне як шматгранная асоба Аляксея - чалавека "ренесанснай прыгажосці" (згодна з азначэннем А.Кісялёва), - так і актуальныя праблемы сучаснана тэатральна-драматургічнага мастацтва ў Беларусі, развіццё якога ў вялікай ступені было акумулявана творчай энергіяй, прафесіяналізмам і талентам Стрэльнікава.

Прагучалі рэфераты даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, зладжана дыскусія з удзелам у фарматах оф- і онлайн, адна з самых працяглых і эмацыйных на Кангрэсе. Вельмі адчувалася, што ўдзельнікі зацікаўлены ў кансалідацыі, шукаюць магчымасці стварыць прастору для дыялогу і сумеснага творчага пошуку.

Шчыра спадзяемся, што панэль па драматургіі і тэатру, упершыню праведзеная на Кангрэсе, станецца такой прасторай, месцам для сумеснай працы ў галіне незалежнага мастацтва. У гэтым бачыцца асаблівая сімвалічнасць - захаванне памяці пра Аляксея Стрэльнікава, чалавека, які на працягу ўсяго жыцця ўвязваў розных людзей, сумяшчаў розныя ролі ў мастацкім працэсе, клапаціўся аб тым, каб голас кожнага быў пачуты."

Алена Лепішэва, к.ф.н., літаратуразнаўца, крытык

>>Click here to continue<<

minsk theatre live

Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)