TG Telegram Group & Channel
Павел Латушка | United States America (US)
Create: Update:

Амбудсмен Польшчы падтрымлівае прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка разам з намеснікам прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Арцёмам Праскаловічам правялі сустрэчу з амбудсменам Польшчы Марцінам Вёнцэкам.

У ходзе сустрэчы каманда НАУ:

– перадала прапановы па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур для беларусаў у Польшчы ў сувязі з прыняццем рэжымам рэпрэсіўных захадаў па абмежаванні магчымасцей для беларусаў атрымліваць адпаведныя дакументы і даведкі за мяжой;

– праінфармавала аб здзяйсненні рэжымам Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў;

– прадставіла матэрыялы па тэматыцы здзяйснення прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ваенных злачынстваў у дачыненні да ўкраінскіх дзяцей для выкарыстання Амбудсменам падчас міжнародных сустрэч;

– абмеркавала існуючыя складанасці ў расследаванні спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы і шляхі іх вырашэння.

Таксама каманда НАУ перадала амбудсмену дакументы па пытаннях парушэння правоў беларусаў у сувязі з выданнем т.зв. указа «аб пашпартах і даверанасцях». Амбудсмен Польшчы атрымаў запрашэнне на прэзентацыю даклада НАУ, якая адбудзецца бліжэйшым часам, аб праблемах, якія ўзнікаюць у беларусаў пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у краіне пражывання, з мэтай выпрацоўкі шляхоў іх пераадолення на тэрыторыі Польшчы і іншых краін Еўрапейскага саюза.

Марцін Вёнцэк праінфармаваў Паўла Латушку аб тым, што па выніках папярэдняй сустрэчы офіс амбудсмена накіраваў запыт Генеральнаму пракурору Польшчы аб ходзе расследавання крымінальных спраў у рамках універсальнай юрысдыкцыі па фактах злачынстваў супраць беларусаў, здзейсненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Амбудсмен напісаў просьбу Пракурору Польшчы не прымяняць працэдуру выдачы ў дачыненні да беларускіх грамадзян у сувязі з тым, што на тэрыторыі Беларусі немагчыма забяспечыць правасуддзе.

Бакі дамовіліся аб правядзенні сустрэч юрыстамі НАУ з прадстаўнікамі юрыдычных кампаній Польшчы аб магчымых наступных кроках па рэалізацыі галоўнай мэты — прыцягненне да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць беларусаў.

Амбудсмен выказаў словы падтрымкі беларусам і адзначыў гатоўнасць адстойваць іх правы.

Кантакт для сувязі з амбудсменам Польшчы па грамадзянскіх правах па спасылцы.

>>Click here to continue<<

Павел Латушка

Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)