❗️Вікторыю Кульшу чакае чацвёрты суд за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Палітзняволеная Вікторыя Кульша мусіла выйсці на волю ў красавіку 2025 года па заканчэнні тэрміну. Але днямі яе перавялі ў гомельскі СІЗА-3 у межах чацвёртай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі), піша @dissidentBY.
Раней ёй ужо тройчы прызначалі пазбаўленне волі па гэтым артыкуле. Агульны тэрмін Вікторыі цяпер складае пяць гадоў і шэсць месяцаў зняволення.
Увесь час у зняволенні на жанчыну аказваецца ціск. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрыфны ізалятар і ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, у зарэчанскай калоніі № 24 адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117721
>>Click here to continue<<
