TG Telegram Group & Channel
Dapamoga | United States America (US)
Create: Update:

❤️‍🔥 Беларусы Вільні кожную нядзелю збіраюцца на мітынгу на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб выказаць сваю пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Дзясяткі тысяч людзей у Беларусі падвяргаюцца пераследу і вымушаныя пакідаць краіну, каб пазбегнуць беспрэцэдэнтных рэпрэсій, якія пачаліся ў 2020 годзе і працягваюцца па гэты дзень. Кожны дзень у Беларусі людзей звальняюць, затрымліваюць, судзяць, абвяшчаюць экстрэмістамі за чытанне незалежных СМІ, каментар у сацсетках, налепку з нацыянальнай сімволікай, фота з мірных маршаў пратэсту у 2020 годзе...

У беларускіх турмах знаходзяцца і падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і катаванням тысячы палітычных зняволеных. Блізкія і сябры Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыкі і многіх іншых вязняў нічога не ведаюць пра іх месяцамі.

Сярод афіцыйна прызнаных праваабаронцамі каля 2000 палітвязняў некалькі сотняў — жанчыны.

#FreePalina Андрэй Шарэнда выходзіць на пратэстныя акцыі са сваімі двума дзецьмі, трымаючы партрэт сваёй жонкі, Паліны Шарэнда-Панасюк, якую лукашысты адправілі ў турму на гады, бясконца трымаюць у адзіночнай камеры і нядаўна падоўжылі ёй тэрмін зняволення праз так званы суд.

Выходзячы на мітынгі з фота палітычных вязняў пад нацыянальнымі сцягамі і распавядаючы пра іх свету, мы падтрымліваем адно аднаго ў эміграцыі і тых, хто не можа пакінуць радзіму. Дасылаючы лісты ў турмы і дапамагаючы былым палітвязням і семьям тых, хто знаходзіцца за кратамі, мы дзень за днем выступаем супраць самачыну дыктаруры адзінай нацыяй і робім крок за крокам да вызвалення краіны для вольных беларусаў.

Мы верым, можам і пераможам! Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍

Dapamoga
Сябры, заўтра ў нядзелю 19 лістапада сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць краіну з-за нарастаючых рэпрэсій. 📆 Нядзеля 19 лістапада 🕘 12:00 📍 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė
❤️‍🔥 Беларусы Вільні кожную нядзелю збіраюцца на мітынгу на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб выказаць сваю пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Дзясяткі тысяч людзей у Беларусі падвяргаюцца пераследу і вымушаныя пакідаць краіну, каб пазбегнуць беспрэцэдэнтных рэпрэсій, якія пачаліся ў 2020 годзе і працягваюцца па гэты дзень. Кожны дзень у Беларусі людзей звальняюць, затрымліваюць, судзяць, абвяшчаюць экстрэмістамі за чытанне незалежных СМІ, каментар у сацсетках, налепку з нацыянальнай сімволікай, фота з мірных маршаў пратэсту у 2020 годзе...

У беларускіх турмах знаходзяцца і падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і катаванням тысячы палітычных зняволеных. Блізкія і сябры Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыкі і многіх іншых вязняў нічога не ведаюць пра іх месяцамі.

Сярод афіцыйна прызнаных праваабаронцамі каля 2000 палітвязняў некалькі сотняў — жанчыны.

#FreePalina Андрэй Шарэнда выходзіць на пратэстныя акцыі са сваімі двума дзецьмі, трымаючы партрэт сваёй жонкі, Паліны Шарэнда-Панасюк, якую лукашысты адправілі ў турму на гады, бясконца трымаюць у адзіночнай камеры і нядаўна падоўжылі ёй тэрмін зняволення праз так званы суд.

Выходзячы на мітынгі з фота палітычных вязняў пад нацыянальнымі сцягамі і распавядаючы пра іх свету, мы падтрымліваем адно аднаго ў эміграцыі і тых, хто не можа пакінуць радзіму. Дасылаючы лісты ў турмы і дапамагаючы былым палітвязням і семьям тых, хто знаходзіцца за кратамі, мы дзень за днем выступаем супраць самачыну дыктаруры адзінай нацыяй і робім крок за крокам да вызвалення краіны для вольных беларусаў.

Мы верым, можам і пераможам! Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍


>>Click here to continue<<

Dapamoga






Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)