Channel: Дзікая прырода побач
Проснулись клещи и уже ждут нас в полях. Это паукообразные членистоногие.
❓ Как избежать проблем?
❓ Как избежать проблем?
Вясна, сонейка і першыя дзікія кветкі!
🌼 У лясах ужо зацвілі дзікія першацветы.
Адпраўляйся на прагулку і захапі з сабой Атлас-вызначальнік “200 цветковых растений Беларуси”!
🌱 Уся інфармацыя ў кнізе правераная – ад крутых беларускіх батанікаў
🌱 у кнізе 410 арыгінальных каляровых фота
🌱 ёсць інфармацыя пра рэдкія віды, пра чужародныя, пра віды-“двайнікі” – па факце акрамя 200 раслін можна вызначыць яшчэ 75 іх двайнікоў
🌱 шукаць расліны ў кнізе вельмі зручна па каляровым зрэзе кніжнага блоку – яны згрупаваныя паводле колеру кветак
🌱 прыемная матавая папера
🌱 прыгожая сучасная ламінаваная вокладка
🌱 моцныя прашыўка і склейка
🌱 кампактны фармат.
Заказаць можна ў нас на сайце.
Прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі. 💚
❓ А ты ведаеш, што за расліны на фота?
Усе фота раслін – з Атласа.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пячураўка-ценькаўка (пеночка-теньковка) вярнулася! Яна прылятае першай за ўсіх сваякоў.
🐦 Птушка гняздуе ў лясах, у якіх можна схаваць гняздо каля зямлі.
Першымі прылятаюць самцы, выбіраюць месца гнездавання і адразу пачынаюць гучна спяваць, часта седзячы на вяршыні дрэва.
🎶 Пячураўка-ценькаўка атрымала сваю назву дзякуючы сваёй песне – “цень-цень-цень-цень”.
❓ А ты ўжо чуў(ла) спевы пячураўкі-ценькаўкі сёлета?
📷 Дзякуем за фота Віталю Некрашэвічу.
Калі хочаш падзяліцца сваімі прыгожымі фота і відэа з птушкамі ці звярамі, далучайся ў Тэлеграм-чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota
#галасыптушак

✍️ План на заўтрашні вечар: дзікія гусі.
Заўтра, 8 красавіка, Дзікі аўторак у сябраў Дзікага клуба ў нашым офісе ў Мінску: пазнаёмімся з 11 (+1) відамі дзікіх гусей павучымся іх вызначаць. Лектар - арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі.
Каб трапіць на гэтую і іншыя лекцыі – далучайся да Дзікага клуба.
🌿 Прыбытак кампаніі ідзе на ахову дзікай прыроды.
Далучайся і да сустрэчы заўтра! 🤗
📷 Дзякуем за фота Сяргею Аднавалу, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota. Што за гусь?! Пішы ў каментарах

Знізь хуткасць на дарозе!
❄️ 🐦 Птушкі, якія зімуюць у Беларусі, прыстасаваныя да халадоў і снегу. І нават тыя птушкі, якія прылятаюць рана з зімоўкі – таксама.
Складаней за ўсё ластаўкам, якія ўжо вярнуліся, але яны могуць адляцець на поўдзень, ці захад, дзе ёсць ежа.
❗ Вельмі раім знізіць усім хуткасць на дарогах – на абочынах і на дарогах зараз корміцца шмат вераб’іных птушак (вераб'і, юркі, берасцянкі, стрынаткі, жаўрукі і г.д.), якія могуць быць збітыя. Ды, калі памянялі гуму на летнюю, хутка ехаць зараз небяспечна.
Зараз можна зрабіць цікавыя назіранні – птушкі трымаюцца бліжэй да людзей.
📷 На фота Любові Кароткінай белыя буслы недалёка ад вёскі Задомля ў Смалявіцкім раёне, 5 красавіка 2025 года.

Хуткасць грыцукоў – новыя дадзеныя!
Нядаўна мы пісалі пра тое, што вялікія грыцукі (большие веретенники) ляцяць з хуткасцю да 130 (!) кіламетраў у гадзіну на вышыні каля 6.000 (!) метраў над узроўнем мора, і за два з паловай дні здольныя праляцець 5.200 (!) кіламетраў.
⚡ У інтэрнэце ты не знойдзеш пацвярджэння гэтых дадзеных, таму што яны найноўшыя для навукі, яшчэ не апублікаваныя. Іх атрымала каманда пад кіраўніцтвам арнітолага, к.б.н Наталлі Карліонавай (НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах) падчас працы ў міжнародным праекце. Віншуем аўтараў з неверагодным адкрыццём! 👏
Што яшчэ даведаліся вучоныя? Зафіксавана рэкордная вышыня палёту – 7.014 метраў над узроўнем мора, рэкордная хуткасць – 180 кіламетраў у гадзіну. Гэта ўсё над Сахарай падчас 20 гадзін бесперапыннага актыўнага палёту.
📷 Дзякуем за фота Уладзіміру Бондару, чат “Птушкі з фостастужкі”.
#птушка2025года

У эфіры рубрыка “Што? Дзе? Калі?”
🟢 Цвіценне вадаёмаў выклікаецца, як правіла, скідам угнаенняў з палёў. Менавіта прыток гэтага харчавання і выклікае бурнае размнажэнне фітапланктону. Наступная масавая гібель фітапланктону выклікае знікненне кіслароду і ў вадаёме ствараюцца зоны замору рыбы.
☝️ Але для таго, каб выратаваць вадаём ад цвіцення водарасцей вучоныя рэкамендуюць запусціць туды шчупакоў. Падумай, як гэта працуе?
Адказ.Атрымліваецца каскадны эфект: шчупак – вышэйшы водны драпежнік, які паядае дробную рыбу, якая корміцца зоапланктонам, які ў сваю чаргу паядае фітапланктон (водарасці). Такім чынам, дробнай рыбы становіцца менш, а зоапланктону больш, і ён не дазваляе водарасцям моцна размнажацца.
🟢 Цвіценне вадаёмаў выклікаецца, як правіла, скідам угнаенняў з палёў. Менавіта прыток гэтага харчавання і выклікае бурнае размнажэнне фітапланктону. Наступная масавая гібель фітапланктону выклікае знікненне кіслароду і ў вадаёме ствараюцца зоны замору рыбы.
☝️ Але для таго, каб выратаваць вадаём ад цвіцення водарасцей вучоныя рэкамендуюць запусціць туды шчупакоў. Падумай, як гэта працуе?
Адказ.
Хто з птушак спявае выключна для свайго партнёра?
🐦 Сярод беларускіх уюрковых ёсць толькі адзін від, у якога партнёры ў пары спяваюць выключна адзін для аднаго. Такія паводзіны ўнікальныя сярод іх сваякоў.
👉 Хто гэта, зможаш даведацца з лекцыі “Весенняя симфония: тайны птичьих трелей” арнітолага Віталя Кашчэева, якая пройдзе ў Дзікім клубе ў канцы наступнага тыдня.
На лекцыі ты таксама даведаешся:
❓Якое прызначэнне спеваў птушак і для каго яны спяваюць?
❓Як птушкі навучаюцца спевам?
❓Чым акрамя голасу птушкі могуць прывабліваць партнёра?
❓Якія птушкі найлепшыя імітатары чалавечай мовы?
Аб гэтым і не толькі раскажа арнітолаг Віталь Кашчэеў. У канцы лекцыі будуць адказы на твае пытанні.
Дату лекцыі аб’явім на наступным тыдні – зараз у клубе ідзе галасаванне за яе.
Далучайся да Дзікага клуба, каб правесці час цікава і з карысцю.
Прыбытак ад клубе ідзе на прыродаахоўныя мэты. 💚
Go into the wild! 🦡

Птушыная загадка!
👍 На плакаце шведскага мастака Lars Jonsson намаляваныя птушаняты некаторых еўрапейскіх кулікоў.
Знайдзі птушаня вялікага грыцука (большого веретенника)! 😉
#птушка2025года
Знайдзі птушаня вялікага грыцука (большого веретенника)! 😉
#птушка2025года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нужны волонтёры!
🌿 Хочешь помочь сохранить дикую природу? Тогда записывайся на бесплатный тренинг “Народный мониторинг”, который пройдет в эту среду 16 апреля.
От тебя нужны время и желание, а наши специалисты расскажут, что и как нужно делать.
На лекции ты узнаешь про мониторинг краснокнижников:
🔹 как под охрану отдаются местообитания особо охраняемых видов
🔹 зачем и как организовывается мониторинг специально охраняемых участков
🔹 кто и за что несет ответственность
🔹 ответы на вопросы.
Лекция пройдёт на платформе Zoom в 19:00.
✅ Для участия нужно зарегистрироваться.
На фото Юрия Янкевича венерин башмачок.

Бачыш зайчаня? Не падбірай!
🐇 Зайчаняты нараджаюцца з ранняй вясны і да позняй восені. Людзі знаходзяць іх у траве і каб выратаваць часта забіраюць дадому. Так рабіць нельга!
Зайчыха знаходзіць і корміць малых вельмі тлустым малаком раз на некалькі дзён. Калі сустрэне чужых зайчанят такога ж узросту – таксама іх пакорміць. Праз 2 тыдні яны пачынаюць скубаць траву, а ва ўзросце 3-4 тыдні становяцца самастойнымі.
✅ Калі знойдзеш зайчаня, найлепшае, што можна зрабіць – ціха сысці. Не чапай яго, бо пакінеш свой пах і ён можа прыцягнуць да звярка драпежнікаў. Калі нехта падабраў зайчаня, парай вярнуць яго як мага хутчэй прыкладна ў тое ж месца.
#Дзікіфакт У зайцоў потавыя залозы ёсць толькі на падэшве і яны не пахнуць, калі не рухаюцца.
☝️ Памятай: за адабранне паляўнічых звяроў з прыроды прадугледжана адказнасць.
📷 На фота Віктара Петрачэнка зайчаня русака, CC BY-SA 4.0 Wikimedia Commons.

HTML Embed Code: