TG Telegram Group Link
Channel: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Back to Bottom
Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Былога палітвязня Рамуальда Улана зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

Як паведамляе @Grodno_grab, судовы працэс адбыўся сёння ў судзе Смаргонскага раёну. Ягоны вынік невядомы.

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У мінулым траўні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Сілавікі затрымалі жыхара Гомеля за каментары пра смерць брэсцкага міліцыянта

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына пакідаў «цынічныя каментары» на адрас памерлага начальніка Ленінскага РАУС Брэста Дзмітрыя Каравякоўскага, а таксама распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» у сацсетках.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» буйную суполку ў сацсетках, дзе прадаюць аўтамабілі

Гаворка пра суполку ва «Укантакце» «АВТОРЫНОК БЕЛАРУСЬ», на якую падпісана больш за 70 тысяч чалавек. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Аршанскага раёну і Оршы 19 красавіка.

У суполцы публікуюцца аб'явы людзей аб продажах аўтамабіляў. Верагодна, у «экстрэмісцкі» спіс яна трапіла толькі з-за таго, што на аватарцы мае фрагмент беларускіх аўтамабільных нумароў узору пачатку 90-ых гадоў — на іх ёсць герб «Пагоня».

Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Пацаны», «Общество воли и дела»;
📍Instagram старонкі «belarusdaily_org», «international_male_choir_unia»;
📍TikTok-старонкі «ПРЕССА», «SovsemBespalevaTV», «Паняверка», «Нашы Навiны», «практикующий врач», «Tatjana», «Папа Карло», «Пра Вiцебск\Вясна», «Ирина».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:24 «Кветкі замест бомбаў» як партызанскае садаводства і Чарнобыльскі тыдзень

7:52 Пабачыў свет «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023»

24:11 КПЧ ААН адказаў уладам Беларусі па індывідуальнаму звароту Гершанкова і Беражнога, якіх растралялі ў 2018 годзе

32:52 «Там я сябе прадстаўляў як выжыўшага сведку». Праваабаронца Леанід Судаленка — у Еўрапарламенце

Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
🎧Падкаст-серыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Этапы і папраўчыя калоніі, прымусовая праца за кратамі

«Свабода» запускае чацвёрты эпізод падкаст-серыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сістэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра тое, як катуюць падчас этапаў, а таксама пра найбольш вядомыя калоніі Беларусі: гомельскую жаночую, наваполацкую і шклоўскую

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Свабода» расказвае пра ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, «суткі», следства, хатнія арышты, «хімію», этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым дапамогуць былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=RIHA9DoBzP0
Сілавікі затрымалі дачку палітзняволенага Рыгора Кастусёва

«Пакаяльнае відэа» з жыхаркай Магілёва апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Кацярыну Кастусёву.

На відэа жанчыну прымусілі сказаць, што яна ў 2020-ым годзе «аказвала садзейнічанне "Вясне"», а таксама што яна нібыта прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
❗️«Калі не падпісваеш, то тваю жонку садзім, а дзяцей забяруць органы апекі». Сергій Мельянец распавёў пра сваё затрыманне

Хрысціянскага прапаведніка і шматдзетнага бацьку Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка ў Мінгарсудзе. Ён прыходзіў падтрымаць палітзняволенага журналіста-каталіка Ігара Карнея. Сергій агулам прабыў на Акрэсціна 25 сутак.

За гэты час да яго прыязджаў супрацоўнік КДБ і пагражаў крымінальнай справай не толькі супраць яго, але і супраць жонкі, а таксама перадачай сямі дзяцей органам апекі і руйнаваннем дома. Аднак мужчыну ўдалося выйсці на волю і з сям'ёй пакінуць Беларусь.

Апынуўшыся ў бяспецы, Сергій распавёў сваю гісторыю пераследу: затрыманне ў судзе супрацоўнікамі ў цывільным, збіццё ў Фрунзенскім РУУС, жорсткія ўмовы на Акрэсціна, пагрозы крымінальнай справай за «здраду дзяржаве» і як яму ўдалося пазбегнуць далейшага пераследу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062

💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
Адпраўлялі на «суткі» і ў калоніі: каго з рэпрэсіўных суддзяў Лукашэнка адправіў на павышэнне

18 красавіка Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». Некаторыя суддзі, якія выносілі палітычна-матываваныя прысуды, пайшлі на павышэнне, а аднаго знялі з пасады за «здзяйсненне правіны».

Так, суддзю суда Лепельскага раёна Дзмітрыя Васюка ўвогуле знялі з пасады за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе. Раней ён асудзіў трох беларусаў да «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

«Вясна» прааналізавала ўказ і распавядае пра рэпрэсіўных суддзяў і іх новыя пасады.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115064
💜Палітзняволенай Марыі Калеснікавай споўнілася 42 гады

Кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 3 гады і 7 месяцаў. Апошні ліст ад Марыі Калеснікавай родныя атрымалі 14 месяцаў таму, 15 лютага 2023 года.

У 2021 годзе суддзя Сяргей Епіхаў прызначыў ёй 11 гадоў зняволення. Пазней КДБ дадаў Марыю ў спіс асоб, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

У лістападзе 2022 года палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА гомельскай жаночай калоніі, адкуль яе даставілі ў хірургічнае аддзяленне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі і прааперавалі з прычыны прабадной язвы і перытаніту. Вядома, што шпіталізацыі папярэднічала непрапарцыйна жорсткае абыходжанне ў ШІЗА. Праз некалькі месяцаў палітзняволеную змясцілі ў ПКТ.

24 красавіка Марыя адзначае ў калоніі 42-годдзе.

💌Павіншуйце Марыю лістамі і тэлеграмамі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
💻Напісаць анлайн
Купі кветкі для «Вясны» 🌻

26 красавіка «Вясна» адзначае сваё 28-годдзе. І хаця гэтае свята азмрочанае працяглымі тэрмінамі зняволення сябраў арганізацыі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і няспыннымі рэпрэсіямі ў краіне, беларускія праваабаронцы працягваюць дапамагаць людзям.

У Вільні на гэтым тыдні павіншаваць вясноўцаў можна, зрабіўшы пакупку ў краме Liana: 10% ад продажаў пойдуць на падтрымку праваабаронцаў. Яе ўладальніца Ліяна Шуба — былая актывістка руху «Маці 328», якая прайшла праз затрыманні і была вымушаная пакінуць Беларусь.

📍Крама кветак і падарункаў Liana
Адрас: Gelezinkelio g. 6, Vilnius
🗓 22-27 красавіка (працуе з 9-й да 19-й гадзіны)

Наша моц — у салідарнасці!
Мінчука асудзілі за ўдзел у восеньскай акцыі пратэсту. З доказаў па справе — бежавае паліто

У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка па «народным» артыкуле за ўдзел у адным з шэсцяў восенню 2020-га года асудзілі Мікіту Дабравольскага. Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала мінчука вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла яму два з паловай гады «хатняй хіміі».

Паводле версіі абвінавачвання, Мікіта «блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльную шкоду на суму 22 500 рублёў 66 капеек».

На працэсе Мікіта прызнаў віну і падцвердзіў, што сапраўды прымаў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бежавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115068
📊Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі

З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі. Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў краіне да гэтага часу застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.

Па данных «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны. Большасць затрыманняў прыйшлася на студзень — 406 затрыманняў. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Акрамя гэтага, у 65 затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.

Асобна адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115070
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Павел Вінаградаў
🔺
Анастасія Ганчарэвіч
🔺
Сяргей Дзюба
🔺
Марыя Калеснікава
🔺
Наталля Лашч
🔺
Святлана Лупач
🔺
Ігар Хартановіч
🔺
Віталь Барысевіч
🔺
Яўген Буйніцкі
🔺
Дзяніс Дзейкун
🔺
Ірына Злобіна
🔺
Дзмітрый Падрэз
🔺
Павел Шпетны
🔺
Раман Язерскі
🔺
Арцём Янкоўскі
🔺
Зміцер Казлоў
🔺
Таццяна Кузіна
🔺
Уладзімір Цыгановіч
🔺
Якаў Шафарэнка
🔺
Мікіта Старажэнка
🔺
Андрэй Мацук
🔺
Сяргей Пацукевіч
🔺
Тарас Мачынскі
🔺
Аляксандр Якімовіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🤡Знялі цэлы баявік — каля 10 брэсцкіх сілавікоў спатрэбілася, каб затрымаць аднаго мужчыну за каментары

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання жыхара Жабінкаўскага раёна. На ім з дзясятак мужчын у джынсах і бронікамізэльках бегаюць каля дома затрыманага, пагражаюць выламаць дзверы і цэляцца ў вокны.

Затрыманага мужчыну абвінавачваюць у «распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый». Таксама сцвярджаецца, што ён нібыта лічыў, што «Брэсцкая вобласць павінна быць у складзе Польшчы».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
👦Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
На 1000 рублёў аштрафавана былая палітзняволеная Таццяна Пыцько

Жонка віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава, шматдзетная маці Таццяна Пыцько ў верасні мінулага года была асуджаная да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пазней Вярхоўны суд перагледзеў гэтае рашэнне і адтэрмінаваў ёй пакаранне на 3 гады. Так яна змагла ўжо ў лістападзе вярнуцца дадому ў пасёлак Кастрычніцкая і ўз'яднацца са сваімі дзецьмі, у тым ліку аднагадовай дзяўчынкай Евай.

Але стала вядома, што два тыдні таму яе судзілі. Сілавікі знайшлі ў «Аднакласніках» у яе профілі лагатып «экстрэмісцкага» канала. Гэта стала нагодай для штрафу ў 1000 рублёў, піша @vitebsk_info.
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
HTML Embed Code:
2024/04/25 07:11:20
Back to Top