TG Telegram Group Link
Channel: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Back to Bottom
Падтрымайце былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву

Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў судзіць палітзняволеную 11 сакавіка. Актывістку абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу вядзе суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар. 

💌Падтрымайце Вольгу грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава
💻Напісаць анлайн
У Рагачоўскім раёне быў затрыманы Іван Скуратовіч

Вядома, што затрыманне мужчыны адбылося ўчора раніцай. Прычына пераследу Івана і яго далейшы лёс высвятляюцца.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Ударам нагі ён разарваў мне каленныя звязкі». Праз якія катаванні прайшоў беларус за сігнал у падтрымку пратэстоўцаў

«Сілавіку не спадабалася, як я стаў. Не надта шырока паставіў ногі. Ён моцна ўдарыў мяне нагою па ўнутраным баку калена. У той момант у мяне разарваліся крыжовыя звязкі. Ад болі я закрычаў лаянкай. Сілавік на здзіўленне нічога мне не адказаў. Зразумеў, што перабольшыў і сыйшоў».

Пэўны час Дзмітрый ляжаў у кайданках пад сталом на падлозе.

«У кабінет час ад часу заходзілі маладыя супрацоўнікі міліцыі, якія былі самыя "ініцыятыўныя". Яны бачылі, што ляжыць затрыманы — галава адбітая, увесь у крыві, твар таксама разбіты, вусны прадзіраўленыя. Тыя маладыя міліцыянты казалі "Я заб’ю цябе, сука. Аддайце яго мне! Давайце вывядзем яго на вуліцу!».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114838

💵Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» артыкул у нямецкай газеце пра смерць Алеся Пушкіна

25 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» два артыкулы нямецкага штотыднёвіка Die Tageszeitung — «"Братский народ" как пушечное мясо» (пра тое, ці вырашыць Лукашэнка ўводзіць войскі ва Украіну) і «Наш Пушкин» (пра смерць палітвязня Алеся Пушкіна).

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Беларусы Брытанii», «Тутэйшы Шляхцiч», «Filiżanka», «НУЛЕВЫЕ+», «Янгмаша’s Bizarre Adventure», «Belarus Women’s Foundation», «Baranki Punx»;
📍Instagram старонкі «belarus_in_america», «razam.bremen», «hrystyna_kafka»;
📍YouTube-канал «Слухай сюда»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «БХД-Беларуская Хрысцiанская Дэмакратыя»;
📍TikTok-старонкі «Belarusian volunteers», «дзякую Богу што не маскаль», «Volnyruh», «Вольныя паштоўкі», «bel.info.today24», «Два погляды», «Сергей», «НАУ Беларусь».
У Гомелі асудзілі вядомую велаактывістку Святлану Кароль

Гомельскі абласны суд вынес прысуд пенсіянерцы і велаактывістцы Святлане Кароль. Жанчыну пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пенсіянерку абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК і распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў.

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114859

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
spis_ekstremistau.pdf
11.6 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек — цяпер у ім 3932 прозвішчы

29 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі былога вайскоўца Паўла Кучынскага, асуджанага за данаты Чэслава Канановіча, асуджаную паводле 5-ці арыткулаў Надзею Лапцёнак.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту быў затрыманы жыхар Жабінкі

На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыі, падпісках на «экстрэмісцкія рэсурсы», а таксама кажа, што трымаў дома нацыянальны сцяг.

UPD. Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Дзмітрый Салавейка.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Затрыманага ў Брэсце Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя суды, вазілі ў шпіталь са слядамі моцнага збіцця

@viasna_brest распавядае падрабязнасці пра збіццё і катаванні ў дачыненні да затрыманага напачатку сакавіка 40-гадовага жыхара Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды. Брэсцкія праваабаронцы пішуць, што гаворка ідзе пра Чопіка Віталя Віктаравіча.

Паводле праваабаронцаў, пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

12 сакавіка быў адміністрацыйны суд за нібыта «непадпарадкаванне» міліцыянтам. Як вынікае з рашэння суда, Чопік казаў, што на працягу 1 хвіліны адчыніў дзверы ГУБАЗу для ператрусу — але супрацоўнік сцвярджаў што гучна патрабаваў адкрыць дзверы цэлых 20 хвілін. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114861
Суд Ленінскага раёна Гродна сёння пачынае разгляд крымінальнай справы супрацоўніка «Гродзенскага шклозавода» Аляксандра Піўчука

Яго абвінавачваюць у абразе (ч. 1 арт. 369 КК) і паклёпе (ч. 2 арт. 367 КК) на Лукашэнку, абразе прадстаўніка ўлады (ч. 2 арт. 367 КК) і здеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370).

Пра затрыманне Аляксандра стала вядома 2 верасня 2023 года. Тады ж з'явілася і «пакаяльнае відэа», на якім мужчына кажа, што затрыманы за абразлівыя каментары на адрас кіруючых асоб. Таксама сілавікі абвінавацілі яго ў «русафобіі».
📝Выбары*2024. Выніковая аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі*

Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваны для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве. Пра гэта сведчаць:

• Непразрыстае фармаванне выбарчых камісій;
• Узгодненыя ўладнай вертыкаллю спісы людзей, якія вылучаюцца ў кандыдаты, зарэгістраваных кандыдатаў і «абраных» дэпутатаў;
• Агітацыя, якая імітуе палітычную актыўнасць, але мерапрыемствы і іх медыйнае асвятленне будаваліся вакол агульных заклікаў прыйсці прагаласаваць;
• Працяг практыкі прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні;
• Атмасфера запалохвання з забаронамі на фатаграфаванне і вынас бюлетэняў;
• Рыторыкай адносна «планаў экстрэмістаў» і супрацоўнікамі міліцыі на ўсіх участках для галасавання;
• Непразрыстая працэдура падліку галасоў з адсутнасцю даных па ўчастках;
• Поўная адсутнасць незалежных назіральнікаў.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114854
Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»

Сяргея Буната затрымалі 31 жніўня 2023 года. Спачатку — за рэпост у Аднакласніках, які ён зрабіў яшчэ ў сакавіка 2017 года. За гэта яму прызначылі пятнаццаць сутак арышту.

Пасля гэтага Буната перазатрымалі па крымінальнай справе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцый», піша @nashaniva.
Вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення «Белінвестбанка» Алегу Гарэлаву

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд былому кіраўніку Гомельскага аддзялення «Белінвестбанка» Алегу Гарэлаву. Яго абвінавачвалі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 1 арт. 338 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў).

Па версіі следства, выкарыстоўваючы службовае становішча, Гарэлаў лабіраваў інтарэсы знаёмага бізнесмена, атрымаўшы за гэта хабар. Таксама абвінавачаны пакідаў негатыўныя каментарыі ў інтэрнэце на адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, да ўсяго іншага, нібыта высушваў марыхуану для асабістага ўжывання.

Суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксандр Піскуноў прыгаварыў мужчыну да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114863
За «клас» у «Аднакласніках» асудзілі жыхарку Баранавіч, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Лукашэнку

У Баранавічах асудзілі 60-гадовую пенсіянерку Рамуальду Дзекола, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Папова, дзяржабвінаваўца — пракурор Вадзім Карачун.

Па матэрыялах абвінавачання, пенсіянерка паставіла адзнаку «Клас» у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад малюнкам у групе «Жыве Беларусь».

У выніку ёй прызначылі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў («хатняя хімія»).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114866
🎉«Вясна» атрымала Прэмію ўніверсітэта Граца за дакументаванне парушэнняў правоў чалавека

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў складзе Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці атрымаў прэмію ўніверсітэта Граца ў галіне правоў чалавека за працу па дакументаванні грубых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасці.

На цырымоніі і сімпозіўме прысутнічалі прадстаўнікі і прадстаўніцы DIGNITY — Дацкага інстытута супраць катаванняў, «Вясны», Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў (Беларусь), Еўрапейскага камітэту па папярэджанні катаванняў, Bellingcat, Truth Hounds, Human Rights Watch, а таксама АБСЕ.

Падчас цырымоніі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі палітычны пераслед беларусаў і беларусак. Прысутныя глыбока разумелі кантэкст таго, што адбываецца: напрыклад, падчас узгадвання Марыі Калеснікавай прагучала кампазіцыя з удзелам флейты.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114869
Жыхарка Брэста з-за мяжы пакідала каментары пра міліцыю і Лукашэнку — супраць яе распачалі крымінальную справу

Супрацоўнікамі ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУУБ МУС устаноўлена асоба 44-гадовай жыхаркі Брэста, якая размясціла «негатыўныя каментарыі абразлівага і паклёпніцкага характару ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнкі».

Следствам распачата некалькі крымінальных спраў па арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Паведамляецца, што жанчына восенню 2020 года пакінула Беларусь і з-за мяжы «ажыццяўляла сваю супрацьпраўную дзейнасць».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Завочна збіраюцца судзіць гродзенскага актывіста і былога намесніка старшыні «Маладога фронту»

У адносінах Вадзіма Саранчукова і Аляксандра Кіркевіча распачалі спецвытворчасць па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў гродзенскае ўпраўленне СК.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.

📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: [email protected]
«Цяпер будзеш працаваць на адзін рухавік». Як у жніўні 20-га на Акрэсціна катавалі беларусаў

Мінчука Дзмітрыя Хадаровіча жорстка збілі пасля затрымання на пратэстах у жніўні 2020 года. Ён распавёў, як на Акрэсціна стаў сведкам моцнага збіцця аднаго з затрыманых.

«Яго білі за сценамі дворыка. Наносяць адзін, другі ўдар. Ён крычыць. Сілавікі яму кажуць, каб спяваў песню, як ён любіць АМАП. Гэта проста нейкая імправізацыя. Ты там проста фрыстайліш. Падчас яго "спеваў" яго працягвалі збіваць.

Раптам хлопец перастаў крычаць. Я чуў, як сілавікі загадалі зняць яму штаны і пасля сказалі: "О, ну цяпер будзеш працаваць толькі на адзін рухавік". Я так разумею, што яму адбілі яйкі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114838

💵Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL
Сілавікі затрымалі жыхарку Гомеля з-за таго, што яна «глумілася над загінуўшымі ў "Крокус сіці холе"»

Сцвярджаецца, што жанчына «распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы, садзейнічала экстрэмісцкай дзейнасці, распальвала нацыянальную варожасць і варажнечу».

У дачыненні да затрыманай распачаты крымінальныя справы.

🎥Як беларусаў затрымліваюць за каментары пра тэракт у Расіі
❤️Палітзняволеныя Уладзімір Рубашэўскі і Юрый Кузьміч цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю — мужчыны былі за кратамі больш за 3 гады

Пра гэта паведамляе @viasna_brest.

Абодвух жыхароў Брэста судзілі за акцыю пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў горадзе. Уладзіміру і Юрыю прызначылі па 4 гады калоніі за «удзел у масавых беспарадках» (арт. 293 КК).

Кузьміч адбываў свой тэрмін у ПК-2 (Бабруйск), а Рубашэўскі — у ПК-17 (Шклоў). Абодва адбылі тэрмін цалкам (бо дні, праведзеныя ў СІЗА, улічваліся за паўтара дня ў калоніі).
HTML Embed Code:
2024/03/29 15:43:35
Back to Top