TG Telegram Group Link
Channel: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Back to Bottom
Беларускія суды цяпер прызнаюць «экстрэмісцкімі» і фотаздымкі людзей

Суд Лідскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Instagram-акаўнт «vikingmma» — блогера і добраахвотніка Паўла Кулажэнкі.

Таксама пазначана, што «экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып акаўнту, «які прадстаўляе сабой фатаграфію Кулажэнкі Паўла Аляксандравіча, 5 студзеня 1984 года нараджэння, які ўключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Общество воли и дела», «ДЕМОКРАТИЯ И ПОРЯДОК», «Iвэнты ЦНI», «DYCHAJ VOLNA», «АВВА – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой», «Наши в Варшаве»;
📍Instagram старонкі «pratest_vulic», «chali_night», «Обычное утро»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Сергей Сергеев», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя»;
📍Youtube-канал і сацсеткі Андрэя Курэйчыка;
📍Сайт і сацсетку праекту «Врачи за правду и справедливость»;
📍Суполкі ва «Укантакце», Facebook i «X» праекту «UDF»;
📍TikTok-старонкі «rasstrigaby», «thisminsk», «news.create».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
☢️Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях»

Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі, і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання.

Першая акцыя памяці адбылася ў Мінску яшчэ ў часы існавання СССР, наступная — ужо ў незалежнай Беларусі ў 1996 годзе. Першая была жалобай маўчання, другая — крыкам дзеяння. Першая не абыйшлася без увагі ўладаў, хаця і не падпала пад моцныя рэпрэсіі, другая ж стала самай буйной і ад таго за ўсю гісторыю: у ёй узяла ўдзел каля 50 тысячаў чалавек, шмат з якіх падпалі пад рэпрэсіі.

Сёння ўзгадваем, як з гэтых двух падзей у Беларусі пачаўся «Чарнобыльскі шлях», які стаў для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій супраць народу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115086
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥28 гадоў таму паўстаў Праваабарончы цэнтр «Вясны»

Распавядаем падрабязней пра гэта ў нашым новым TikTok-відэа.
Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Паўгода на сайце Мінінфарма значылася, што гэта «экстрэмісцкія матэрыялы» ў адпаведнасці з рашэннем Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года.

Але ў сённяшняй версіі «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» замест кніг напісана «Адменена», і ўдакладняецца: рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.

Як адзначае @viasna_brest, на дадзены момант гэта першы (і адзіны) прыклад таго, калі ўлады перадумалі і адмянілі рашэнне аб прызнанні чаго-небудзь «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Больш прыкладаў «Адмены» ў спісе няма.
📸Нашыўка ўдзельніка першага шматтысячнага Чарнобыльскага шляха, які адбыўся 30 верасня 1989 года ў Мінску

Уладальнік нашыўкі, Алесь Бяляцкі, сведчыць, што гэтая рэч «прыкалвалася зашпілкай да адзеньня».

Тады траціна ўдзельнікаў прыехала з зонаў забруджаньня і трымала ў руках таблічкі з назвамі паселішчаў. Камуністычныя ўлады дэманстрацыю не дазволілі, больш за тое — на тую ж самую дату прызначылі агульнарэспубліканскі суботнік. Тым не менш, каля 30 тысяч чалавек прайшлі шэсцем ад гадзіннікавага заводу, што каля Парку Чалюскінцаў, да сучаснай плошчы Незалежнасці. Арганізатары першага мітынгу атрымалі буйныя штрафы.

🔹Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях»
Сілавікі затрымалі жанчыну, якая нібыта ўдзельнічала ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску

На «пакаяльным відэа» жанчына адмаўляе свой удзел у мітынгах — яна кажа, што з-за таго, што аўтобусы не хадзілі, яна ішла пешшу да дачкі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎉«Вясна прыйдзе». Беларускія і міжнародныя арганізацыі і актары віншуюць «Вясну» з Днём Народзінаў

Частка з віншаванняў:

🔹Святлана Ціханоўская: «<...>Кожны супрацоўнік, кожны валанцёр «Вясны» штодзень займаецца складанай, небяспечнай, але такой неабходнай для ўсіх нас працай. Я захапляюся вашай самаадданасцю і смеласцю. Дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для абароны правоў чалавека ў Беларусі і працягваеце рабіць цяпер – нягледзячы ні на што»;

🔹Norwegian Helsinki Committee: «<...>У гэтыя няпростыя часы вашыя нястомныя намаганні па абароне правоў чалавека ў Беларусі натхняюць»;

🔹БХК: «<...>Дарагія калегі, з Днём нараджэння! Сіл, энергіі, натхнення! Вясна прыйдзе!»;

🔹Libereco - Partnership for Human Rights: «<...>Мы віншуем нашых сяброў, але адсвяткаваць можам толькі тады, калі ўсе іх актывісты будуць вольныя»;

🔹Östgruppen: «<...>Дасылаем вам самыя цёплыя віншаванні!».

🌼Купі кветкі для «Вясны»
✔️ Падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🎥Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў

У Дзень Народзінаў «Вясны» ўзгадваем фільм «Радыё Свабода», што выйшаў у 2021 годзе.

У ім Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра значэнне валанцёраў для праваабарончай працы і салідарнасць беларусаў пасля выбараў. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага фільма Алеся, Валянціна і Уладзя затрымаюць і з таго часу будуць бесперапынна трымаць за кратамі.

www.youtube.com/watch?v=pjDfxLoqlQM
Каталіцкую верніцу Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»

26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»).

Аксану вызвалілі ў залі суда. Прысуд агучыла суддзя Юлія Крэпская. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 342 КК. Яна была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні.

Аксана Ючкавіч — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка. Былая журналістка catholic.bу. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115090
📸Фотафакт: Чарнобыльскі шлях 1997 году

Алесь Бяляцкі падчас дэманстрацыі ў першых шэрагах.

Фота Уладзіміра Сапагова

☢️Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях»
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Брэста

На «пакаяльным відэа» яго прымусілі сказаць, што падчас акцыі ён кідаў камяні, палкі, брук і разабраныя рэкламныя канструкцыі ў міліцыянтаў.

У відэа сілавікоў бачна, што мужчына пасля затрымання кульгае.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Гісторыя «Чарнобыльскіх шляхоў» у Беларусі

У гадавіну катастрофы на ЧАЭС у нашым TikTok узгадваем, як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску, а таксама пра тое, як палітвязні спрычыняліся да «Чарнобыльскага шляху» ў розныя часы.
Актывістку Ніну Багінскую зноў аштрафавалі

@belsat стала вядома, што суд Савецкага раёну Мінску завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф — 2400 рублёў (60 базавых велічынь). Падставай для складання пратаколу стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка.

Ніну Багінскую не першы раз караюць за нацыянальную сімволіку Беларусі. Літаральна на мінулым тыдні яе пакаралі штрафам у Партызанскім судзе сталіцы — ёй прызначылі 2000 рублёў штрафу.

Багінская на суды прынцыпова не ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Instagram-акаўнты «narodny_reporter» і «da_voli», а таксама старонка ва «Укантакце» «МОВА ТУТ».
HTML Embed Code:
2024/05/15 02:47:23
Back to Top