Channel: Светлана Тихановская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤨 Навошта дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі стукае пярсцёнкам па стале на сустрэчах? І як гэта звязана з вынікамі перамоваў? Адказ шукайце ў відэа!
Запуск міжведамаснай групы па Беларусі, запрашэнне Ціханоўскай на Саміт Трохмор’я і сустрэча з кіраўніком Кабінета Туска – вынікі дыпламатычных сустрэчаў у Польшчы
Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі шэраг сустрэчаў у Канцылярыях прэм’ера і прэзідэнта Польшчы, польскім МЗС і парламенце, а таксама з дыпламатычнай супольнасцю.
З кім адбыліся сустрэчы і якія вынікі?
▫️ З Паўлам Грасем, Кіраўніком Кабінета прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і супольную дзейнасць падчас старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, вынікі форуму Касцюшкі, і сустрэчы міністраў краінаў ЕС па еўрапейскіх справах.
▫️ З намесніцай дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Аннай Костшэвай-Міштал і спецпрадстаўніком па Беларусі Адамам Халацінскім дамовіліся, што ў траўні пройдзе першае пасяджэнне міжміністэрскай працоўнай групы па вырашэнні пытанняў легалізацыі, візаў, відаў на жыхарства і міжнароднай абароны беларусаў у Польшчы.
▫️ З Марцінам Лапчынскім, дырэктарам Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы, з якім абмеркавалі дэталі ўдзелу Святланы Ціханоўскай на 10-ы Саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Варшаве.
▫️ З парламентарыямі Аляксандрай Вішнеўскай, Рышардам Петру, а таксама з Робертам Тышкевічам абмеркавалі прыняцце польскай рэзалюцыі аб непрызнанні бязвыбараў, падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве дэмакратычных сілаў і польскага парламента, паляпшэнне прававога рэгулявання для беларускай дыяспары, а таксама прававую экспертызу Канстытуцыі Новай Беларусі з удзелам Венецыянскай камісіі.
▫️ З амбасадарамі Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі пры АБСЕ закранулі пытанні далейшага супрацоўніцтва і падзякавалі за заяву аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі.
Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі шэраг сустрэчаў у Канцылярыях прэм’ера і прэзідэнта Польшчы, польскім МЗС і парламенце, а таксама з дыпламатычнай супольнасцю.
З кім адбыліся сустрэчы і якія вынікі?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская
Запуск міжведамаснай групы па Беларусі, запрашэнне Ціханоўскай на Саміт Трохмор’я і сустрэча з кіраўніком Кабінета Туска – вынікі дыпламатычных сустрэчаў у Польшчы Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя прадстаўнікі…
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – з Вестфальскай мірнай канферэнцыі ў Мюнстэры
Беларуская лідарка выступіла на Вестфальскай мірнай канферэнцыі ў нямецкім Мюнстэры, дзе заклікала міжнародную супольнасць не забываць пра Беларусь і працягваць падтрымку дэмакратычнага руху.
У звароце яна ўзняла тэмы палітвязняў, рэпрэсіяў і салідарнасці з беларускім народам. Асаблівую ўвагу лідарка надала супрацоўніцтву з новым урадам Германіі як ключавым партнёрам у абароне інтарэсаў вольнай Беларусі.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Тихановская: главные итоги визита в Мюнстер
Сегодня Светлана Тихановская с рабочим визитом посетила немецкий Мюнстер. В видео лидерка объясняет, почему визит был важен именно сейчас, а также отвечает на ключевые вопросы:
– Какие темы поднимают в кулуарах после выступлений?
– Что она отвечает тем, кто считает беларусский вопрос неактуальным?
– Приходится ли сталкиваться с хейтом?
И главное – что именно она хотела донести до участников конференции.
Подробнее – в видео!

Святлана Ціханоўская – з нагоды Сусветнага дня здароўя:
«Сёння сістэма аховы здароўя ў Беларусі як ніколі адарваная ад рэчаіснасці. Пад ціскам рэжыму на першае месца ставяцца не прафесійныя стандарты і дабрабыт пацыентаў, а ідэалагічныя прынцыпы. Усё «замежнае», за выключэннем расійскага і кітайскага, пазіцыянуецца як варожае. Незалежныя даследаванні, міжнародны досвед і аб'ектыўныя ацэнкі ігнаруюцца, калі не адпавядаюць «праўладнай» пазіцыі.
У выніку медыцынскія работнікі вымушана з'язджаюць з краіны праз невыносныя ўмовы працы, а новае пакаленне адмаўляецца ад прафесіі, дзе няма месца свабодзе і чалавечнасці. Гэта стварае ў грамадстве трывожнасць і страх: ці атрымаеш своечасовую дапамогу, ці знойдзецца месца ў шпіталі, ці зможаш дастаць з-за мяжы патрэбныя лекі… У прапаганды заўсёды «ўсё добра». Але беларусы бачаць сапраўдную карціну: хранічная загружанасць лекараў, дэфіцыт спецыялістаў і агульнае зніжэнне якасці медыцынскіх паслугаў.
У такіх умовах на лекараў выпадае каласальная нагрузка. Яны працуюць на знос – часам без адпачынку і нават перапынку на абед. Менавіта іх прафесіяналізм і адданасць ратуюць беларускую медыцыну пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржавы. Я захапляюся стойкасцю і самаахвярнасцю нашых медыкаў, калі чую пра цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца.
Ініцыятывы, што ўзніклі ў 2020 годзе, працягваюць дапамагаць. Такія каманды, як ByMedSol і OkDoc, робяць вялікую справу для людзей. І дзякуючы неабыякавасці, салідарнасці і асабістай адказнасці беларусаў мы ўсё лепей разумеем, што клапаціцца пра сябе і блізкіх – гэта нармальна.
Мы ўсе заслугоўваем жыць у краіне, дзе галоўная каштоўнасць – чалавечае жыццё. У якой лекараў не звальняюць і не пазбаўляюць ліцэнзіі з-за іх грамадскай пазіцыі, а падтрымліваюць і шануюць за цяжкую працу. У якой чалавек не адзін і заўсёды можа разлічваць на ўсебаковую падтрымку.
Цяпер мы ўсе робім унёсак, каб Беларусь стала такой краінай. Крок за крокам, праз давер, салідарнасць і клопат адно аб адным. Але важна пры гэтым захоўваць сілы, ментальнае і фізічнае здароўе. Таму я нагадваю вам: беражыце сябе, клапаціцеся пра блізкіх. Не саромейцеся звярнуцца па дапамогу, не бойцеся казаць пра свае праблемы і складаны псіхалагічны стан. Здароўе – гэта не толькі пра лекі і шпіталі. Гэта пра чалавечнасць, пра павагу, пра падтрымку. Я ўпэўненая, што гэта стане нормай у нашай будучай Беларусі».
Ілюстрацыя: ByMedSol

Новы моладзевы закон: курс на правы, удзел і магчымасці
Бюджэт на «моладзевую палітыку» ў Беларусі – 3,5 мільёна даляраў. Куды ідуць гэтыя грошы? На адміністрацыі, офісы, «лагістычную падтрымку» – але не на саму моладзь.
Таму дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з камандай рыхтуе новую канцэпцыю Закона аб моладзі для Новай Беларусі. У ёй – прапановы, што рабіць:
📎 Замест патрыятычнага выхавання – канкрэтныя правы і свабоды
📎 Замест «моладзі як аб’екта» – моладзь як суб’ект з голасам і ўдзелам
📎 Замест ручнога кіравання – дэмакратычна абраная Моладзевая рада, як у Еўропе
📎 Інвестыцыі не ў сцены, а ў маладых людзей – праз Фонд упаўнаважвання моладзі.
За аснову ўзятыя міжнародныя стандарты – ад ААН і Рады Еўропы да Моладзевай гарантыі ЕС.
Далучайцеся да фармавання будучыні беларускай моладзі і пракаментуйце працу ў дакуменце па гэтай спасылцы.
Бюджэт на «моладзевую палітыку» ў Беларусі – 3,5 мільёна даляраў. Куды ідуць гэтыя грошы? На адміністрацыі, офісы, «лагістычную падтрымку» – але не на саму моладзь.
Таму дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з камандай рыхтуе новую канцэпцыю Закона аб моладзі для Новай Беларусі. У ёй – прапановы, што рабіць:
За аснову ўзятыя міжнародныя стандарты – ад ААН і Рады Еўропы да Моладзевай гарантыі ЕС.
Далучайцеся да фармавання будучыні беларускай моладзі і пракаментуйце працу ў дакуменце па гэтай спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
HTML Embed Code: