TG Telegram Group Link
Channel: Светлана Тихановская
Back to Bottom
Таццяна Шчытцова: «Якога чалавека спрабуе выхаваць рэжым? Нейкую маральную пачварыну, канешне!»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова ў інтэрв’ю для медыя Новы Час растлумачыла, як супрацьстаяць таталітарным метадам выхавання ў Беларусі і чаму ў лукашэнкаўскіх ідэолагаў не атрымаецца зрабіць моладзь сваімі служкамі.

Прыводзім важныя моманты з інтэрв’ю:

📌 «У лукашэнкаўскага рэжыму няма ідэалогіі, але ёсць агульная ідэалагічная рамка. Яна базуецца на падзеле ўсяго свету паміж «свае» – «ворагі», і на саюзе з Расіяй.

📌 «Якога чалавека спрабуе выхаваць рэжым? Нейкую маральную пачварыну, канешне. Калі становіцца цікава наведваць турмы – гэта страшна. Калі такія мерапрыемствы праводзяцца з 1-га класа, то напрыканцы школы гэта будзе ўспрымацца як нешта нармальнае».

📌 «Пакуль у Беларусі адкрыты інтэрнэт з усімі яго разнастайнымі магчымасцямі, у тым ліку адукацыйнымі – гэта вельмі моцны інструмент супраціву».

📌 «Працяг працы выкладчыкам ва ўмовах рэпрэсіяў і неататалітарызму не павінен аўтаматычна разглядацца як падстава для абвінавачанняў. Важна, каб у адукацыі заставаліся людзі, якія могуць нармальна размаўляць з маладым пакаленнем».

📌 «Русіфікацыя, – гэта інструмент культурнай каланізацыі краіны. Такая пагроза ёсць, але ёсць і супрацьстаянне. Галоўная задача для будучай рэформы адукацыі – пераадолець культурнае дамінаванне «рускага свету».
Святлана Ціханоўская выступіла на канферэнцыі LOGIN 2024

Падчас міжнароднага мерапрыемства LOGIN 2024 у Вільні беларуская лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі, прысвечанай беларускаму шляху да дэмакратыі, а таксама выклікам, з якімі сутыкаецца краіна, і яе перспектывам і магчымасцям.

Святлана Ціханоўская аналізавала стан справаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі, і распавядала ўдзельнікам пра палітзняволеных, якія знаходзяцца ў жахлівых умовах беларускіх турмаў, у тым ліку – у рэжыме інкамунікада.

Таксама лідарка падсвяціла сутнасць працы дэмакратычных сілаў Беларусі і ўзняла пытанне пра ролю беларускай дыяспары ў Літве. Ціханоўская заклікала беларусаў і літоўцаў шукаць шляхі для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння, адзначыўшы: нельга дазваляць дыктатарам расколваць і сварыць нашыя народы.

Важнай тэмай падчас канферэнцыі стаў ціск на рэжым, эфектыўнасць гэтых захадаў і прыярытэт у ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі без наступстваў для беларусаў і беларусак.

«Важна падзяляць Беларусь і Расію. Важна падзяляць беларусаў і рэжым. Важна, каб людзі адчувалі, што ў іх есць еўрапейская будучыня. Чым больш сувязяў паміж Беларуссю і Еўропай – тым менш расійскага ўплыву на нашу краіну», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская падчас канферэнцыі.
Ціск на рэжым, падтрымка мабільнасці беларусаў, канферэнцыя па дэмакратычным транзіце – галоўнае пра візіт Ціханоўскай у Партугалію

Падчас працоўнага візіту беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў. Распавядаем галоўнае:

📌 Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Партугаліі Луішам Мантэнегру, старшынёй камітэту Concordia Жазэ Мануэлем Барозу, міністрам замежных справаў Паўла Ранжэлям.

З кіраўніцтвам краіны беларуская лідарка абмеркавала пытанні:
▪️абмежавання рэжыму ў гандлi калiйнымi угнаеннямi;
▪️падтрымкі беларусаў Партугаліі і рэлакаванага бізнесу;
▪️супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня
▪️дзеянняў міжнародных арганізацыяў па вызваленні палітвязняў;
▪️інструментаў для ціску на рэжым;
▪️канферэнцыі па дэмакратычным транзіце ўлады;
▪️супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях у Еўрасаюзе і не толькі;
▪️супрацоўніцтва ў культурнай сферы.
Алесь Аляхновіч пра новыя санкцыі Літвы: «Абмежаванні ў адносінах да фізічных асобаў – гэта памылка»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч пракаментаваў новыя абмежаванні ўладаў Літвы супраць імпарту прадукцыі з Беларусі і Расіі. У спісе забароненай прадукцыі апынулася больш за 2800 пазіцыяў, сярод іх – жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты з яго, яйкі, натуральны мёд, расліны, гародніна, садавіна, кава, зерневыя, крупы, масла, напоі, тытунёвыя вырабы і іншыя прадукты.

«У 2023 годзе імпарт Літвы з Беларусі і Расіі дасягнуў гістарычнага мінімуму. Вільня імпартавала з Беларусі тавараў на суму $302 млн, што адпавядала 0,6% імпарту краіны. Падсанкцыйныя тавары – гэта трэцяя частка ад указанага імпарту. У сувязі з тым, што гэты імпарт мізэрны ў маштабах усёй Літвы, то наўрад ці такія крокі дадуць нейкую палёгку для літоўскіх кампаніяў.

Менавіта таму абмежаванні маюць палітычны, а не эканамічны характар. Гэта працяг паслядоўнай палітыкі ціску супраць рэжыму Лукашэнкі і Пуціна.

На жаль, у дадзеным выпадку абмежаванні ўжо закранулі не толькі імпарт у прамысловых маштабах, але і звычайных грамадзянаў, якія вязуць з сабой прадукты харчавання для асабістых мэтаў, а часам і іншыя тавары, такія як лекі, якіх не было ў санкцыйным спісе. Такія дзеянні больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі. Абмежаванні ў адносінах да фізічных асобаў – гэта памылка, і мы будзем звяртацца да літоўскага боку з прапановай перагледзець працу мытнай службы».
Святлана Ціханоўская: «Для мяне было важна пачуць кожнага»

28 траўня былі аб’яўленыя вынікі галасавання ў Каардынацыйную Раду. У склад удзельнікаў трэцяга склікання прайшлі восем спісаў кандыдатаў з заяўленых дванаццаці. Святлана Ціханоўская правяла відэа-званкі з новымі дэлегатамі Каардынацыйнай Рады, а таксама з сябрамі тых спісаў, якія не прайшлі ў КР.

Беларуская лідарка падзякавала за ўдзел у выбарах – і выказала падтрымку тым, хто папаў пад пераслед за актыўнасць падчас кампаніі. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі роля КР, прыярытэтныя напрамкі працы, супрацоўніцтва з Аб'яднаным пераходным кабінетам і тое, якім чынам Каардынацыйная Рада можа ўзмацніць структуры дэмакратычных сілаў.

«Мы робім агульную справу, і ў нас адна агульная мэта – свабодная Беларусь, – пракаментавала анлайн-сустрэчы беларуская лідарка. – Для мяне важна было пачуць кожнага. Я разумею, што людзі, якія ідуць у КР, гатовыя працаваць. Я асабліва радая бачыць новых людзей, якія рызыкнулі многім і далучыліся да палітычнай працы».
ОАЭ будут выдавать наших граждан обратно в Беларусь? Объясняет юридическая команда Офиса

Сайт Национального правового интернет-портала сообщил: между правительствами Беларуси и Объединенных Арабских Эмиратов подписано соглашение о сотрудничестве в области безопасности и противодействия терроризму. Почему на это следует обратить внимание?

Согласно последнему докладу правозащитной организации Amnesty International, ОАЭ активно используют в национальной практике задержания и аресты несогласных граждан. Кроме того, государство продолжает держать политических заключенных в тюрьмах на основании национального репрессивного закона, разрешающего бессрочное «консультирование по вопросам борьбы с экстремизмом».

Таким образом, не исключено, что граждане Республики Беларусь также могут быть задержаны в ОАЭ «для консультаций» и далее выданы в Беларусь.

На данный момент документ предусматривает только «обмен опытом и информацией» между Беларусью и ОАЭ. Однако не стоит забывать: власти Эмиратов активно пользуются практикой поиска «врагов» за рубежом с последующей депортацией на родину. Например, в конце 2023 года в ОАЭ начался новый массовый судебный процесс над 84 обвиняемыми по делам, связанным с «экстремизмом».

Кроме того, отметим: граждане Беларуси имеют право въезжать, выезжать и следовать транзитом через территорию ОАЭ, а также находиться на этой территории без виз на протяжении 90 дней с даты въезда. В нашем контексте это может означать, что власти Объединенных Арабских Эмиратов могут «впустить» вас в страну и без вашего согласия, даже если вы будете в транзитной зоне. Тем более такие примеры уже были на практике в недемократических странах – например, в России.

В свете приведенной информации юридическая команда офиса Светланы Тихановской по правовым вопросам призывает беларусов отказаться от поездок в ОАЭ по любым причинам – особенно если вы опасаетесь политически мотивированного преследования на родине. Также мы рекомендуем не рассматривать аэропорты этой страны в качестве транзитной пересадки.
Беларусь упершыню была прадстаўлена на канферэнцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у канференцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні», якая прайшла ў Страсбургу. Імпрэзу прымеркавалі да 75-годдзя Рады Еўропы. У канферэнцыі ўзялі ўдзел Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч, пастаянны камісар Рады Еўропы па правах чалавека Майкл О'Флаэрці і прэзідэнт Еўрапейскага Моладзевага Форуму Марыя Радрыгес Алькасар.

Дзякуючы высілкам беларускіх моладзевых арганізацый, актыўнай працы дэмакратычных сілаў і міжнародных партнёраў, упершыню на мерапрыемстве такога кшталту была прадстаўлена Беларусь. Раней наша краіна не прымала ўдзелу ў такіх сустрэчах з-за палітычнай ізаляцыі рэжыму.

Падчас канферэнцыі Маргарыта Ворыхава акцэнтавала ўвагу на рэпрэсіях супраць беларускіх моладзевых арганізацый і заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць і абараніць іх. Яна падкрэсліла важнасць доступу нашай моладзі да еўрапейскай адукацыі: «Каб далучаць маладых беларусаў і беларусак да дэмакратычных працэсаў, патрэбна большая актыўнасць і спрыянне з боку еўрапейскіх партнераў».

«Такія мерапрыемствы павялічваюць дасведчанасць міжнароднай супольнасці а праблемах беларускай моладзі і ўзмацняюць усебаковы ціск на рэжым. Гэта магчымасць прыцягненуць дадатковыя рэсурсы для моладзевых арганізацый і праектаў, а таксама крок на шляху да большага пашырэння праграмаў абмену і адукацыйных праектаў», – пракаментавала Маргарыта Ворыхава.
Татьяна Щитцова: «БГУ превратился в передовика репрессивного режима»

Советница Светланы Тихановской по вопросам образования и науки Татьяна Щитцова прокомментировала информацию «Киберпартизан» о тотальных «чистках» в БГУ.

«Еще недавно Беларусский государственный университет заслуженно называли «флагманом беларусской науки». Однако, как показало расследование, после выборов 2020-го университет «эволюционировал» – и превратился в передовика репрессивного режима.

Под руководством ректора и при содействии внутриуниверситетских пособников ВУЗ быстро освоил, а потом пустил в дело самые разнообразные практики преследований и давления на студентов с преподавателями – от доносов и «бесед» до отчислений и увольнений по политическим причинам. БГУ был первым вузом, в стенах которого было записано «покаянное видео» с учащимся – так университет показал пример новой «воспитательной нормы».

Но что особенно важно в проведенном расследовании? Оно четко показало, что в сегодняшней Беларуси университеты – это неотъемлемая часть репрессивной системы.

Сотрудник КГБ в должности проректора по безопасности и кадрам, систематический сбор информации о студентах и сотрудниках, угрозы и поощрение доносительства, регулярные отчеты «принятых мерах» и статистика политических «чисток» – всё это элементы неототалитарной репрессивной машины. Беларусские ВУЗы и до 2020 года сталкивались с серьезными проблемами с академической автономией. Однако, то, что происходит сегодня, не только перечеркивает ценности академической свободы, но нарушает базовые права человека. Это просто несовместимо с принципом объективности в преподавании и исследованиях.

Расследование четко подсветило: режим Лукашенко держится не только на силовиках и «ручной» судебной системе, но в определенной степени и на академической публике. Сложившаяся в БГУ репрессивная система работает благодаря инициативе и усердию конкретных лиц. «Ректор, который доносит на своих студентов», – так теперь выглядит визитная карточка ведущего вуза страны».
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэлегацыямі чэшскага Сенату і генеральным сакратаром МЗС Ірландыі

У віленскім офісе Святлана Ціханоўская правяла шэраг працоўных сустрэчаў. Спачатку беларуская лідарка разам з дарадцам па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатолем Лябедзькам і кіраўніцай Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысцінай Шыянок мела размову з дэлегацыяй чэшскіх сенатараў на чале з кіраўніком камітэта па замежных адносінах Паўлам Фішарам.

Галоўным вынікам размовы стала прапанова чэшскаму боку правесці прававую экспертызу праектаў Канстытуцыі і законаў для новай Беларусі. Павел Фішар ідэю ўхваліў і з прыязню адзначыў тое, што дэмакратычныя сілы ўжо сёння, актыўна працуюць над візіяй новай Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з сакратаром МЗС Ірландыі Джозэфам Хэкетам і амбасадаркай Ірландыі ў Літве і Беларусі.

Падчас сустрэчы беларуская лідарка распавяла пра Гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў – і заклікала Ірландыю далучыцца да яго. Ціханоўская і Хэкет абмеркавалі пытанне ціску на рэжым праз абмежаванні з боку ЕС, супрацоўніцтва ў культурнай сферы, падтрымку праектаў, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, і выдачы візаў для беларусаў. Таксама закраналіся праблемы легалізацыі беларусаў у Ірландыі – у прыватнасці, праблемы пратэрмінаваных пашпартоў і атрымання пашпартоў замежніка.
HTML Embed Code:
2024/06/05 17:08:26
Back to Top