TG Telegram Group Link
Channel: Стась Карпаў
Back to Bottom
Усе нашы (незнаёмыя паміж сабой) украінскія сябры некалькі месяцаў час ад часу оптам і ў розніцу катавалі нас, беларусаў, "укрзалізныцяй і паляныцяй".
Яны па-дзіцячы заліваліся смехам і пляскалі ў далоні, пакуль мы з беларускай суворай упартасцю спрабавалі прайсці квест пад назвай "дакажы, што не маскаль".
Але аднойчы - Ладна, кажу. - Давайце цяпер вы. "сьмешныя дзеці салаўёў са шчучыншчыны"
- См...
- Не см, а "сьм". Сьмешныя.
- Смешныя
- Сьмешныя
- Шьмешныя
- Сь
-Шшшшшь
- ДЗеці
- Деті
- Дз. Дзеці
- Дзэті
- ДЗеці.
-Салаўёў
- Соловьёу
-Шчучыншчыну не будзем пачынаць?
-Не будзем.
- Шчуууу...
- Ок... Зрозумів. Годиться...
Мне заўсёды здавалася, што хаця я чалавек халерычны, але эмацыйна ўстойлівы. У мяне практычна ніколі не бывае кепскага настрою, мне ніколі не бывае самотна і нудна.
Калі пачалася вайна - ну да. Я перажываў. Ну да, мы з жонкай за першыя 3 дні на дваіх змаглі так-сяк з'есці 6 сасісак у цесце. Не самая вялікая трагедыя, праўда? Ну да, было тужліва і безнадзейна - але я быў упэўнены, што я спраўлюся сам.
Калі ўжо ў Грузіі у мяне пачалі пастаянна трэсціся рукі і ногі і башка - дактары меркавалі хутчэй які-небудзь ранні паркінсон і ўсё такое, таму пачынаў я з МРТ башкі, а закончыў... курсам антыдэпрэсантаў, якія мне ў цэлым дапамаглі.
Праўда, у замен на паслухмянасць рук і ногі таблетосы папрасілі ад мяне уменне пісаць вершы і ўсялякія там пасты. Таму праз пэўны час прыйшлося з іх досыць пакутліва злязаць. Гэта іншая гісторыя, але сказаць я хацеў вось што. Калі вы думаеце, што з вамі ўсё ок - гэта не значыць, што ваша цельца з вамі згодна.
А другое, пра што я думаю апошнія некалькі дзён - гэта пра апошняга забітага на любой вайне. Бо нехта ж бывае забіты апошні? Па ўсім фронце ўжо святкуюць мір, але нехта адзін самы апошні падае і больш ніколі не ўстае.
І калі б я мог звярнуцца да кожнага украінца - я б сказаў яму, што усім ясна - перамога на даляглядзе. І што гэта было б неяк асабліва невыносна і крыўдна загінуць зараз. Не дачакаўшыся "чырвонай каліны" ў расійскіх школах.
Калі б я мог звярнуцца да кожнага цывільнага украінца - я б папрасіў яго, я б вельмі папрасіў яго зберагчы сябе і хавацца ў бамбасховішчы.
І кожнаму украінскаму салдату я б ад усяго сэрца пазычыў бы выжыць. Не быць апошнім забітым.
У ЗША было шмат розных, я б нават сказаў разнастайных прэзідэнтаў. Адны з іх спрыялі генацыдам, іншыя пачыналі захопніцкія войны, некаторыя падтрымлівалі міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі, хтосці спрабаваў увесці цэнзуру і узурпіраваць уладу ці вырошчваў у сябе пад носам сеткі савецкіх шпіёнаў, хтосці трахаў сакратаршаў і пасля хлусіў пад прысягай, хтосці ладзіў "перазагрузку" з імперыяй зла на касцях акупаваных краінаў, нехта проста слаба арыентаваўся ў прасторы і не факт, што без падказак мог назваць уласнае імя. Але арыштавалі чувака, які пісаў хуйню ў Твітар і, паходу, не даплаціў сісястай цёлцы за сумніўнай якасці секс.
Чытаў сёння раніцай пра тое, што прыгожын зноў дамогся пуцінскай любові. Чытаў я і глядзеў на свайго лабрадора, а пакуль глядзеў шмат чаго зразумеў - уявіце сабе - у пуціне.
З папраўкай на тое, што лабрадор наш хоць і прыпіжжаны кракадзіл - але на другім месцы пасля жрачкі вельмі любіць усіх без разбору людзей. Гэта сур'ёзнейшае адрозненне, але не важнае ў дадзеным выпадку.
Карацей наш лабрадор Волі перыядычна атрымліваў у падарунак розныя прыкольныя цацкі. Яркія, прыгожыя. Адныя пішчалі як качкі, іншыя рохкалі як свінушкі ці там як ослікі. Але чым прыкольней былі свінушкі і ослікі - тым хутчэй ім прыходзіў піздзец і яны, разабраныя на фрагменты, адпраўляліся ў сметніцу. І засталія ў лабрадора Волі непрыкольныя але вельмі надзейныя канацікі і гумавыя неўміручыя мячы.
Ну і вось.
Час ад часу Волі млява праводзіць рэвізію свайго багацця. Ён падыходзіць да канаціка, ляніва жуе яго пару хвілін, пасля выплёўвае канацік і ідзе да мяча, які відавочна яму не прыносіць ніякай радасці. Пасля зноў ідзе да канаціка і слюнявіць канацік. Бывае, ён наогул скідвае канацік з балкона і з цікавасцю назірае за ягоным палётам. Ну хоць, тыпу, нейкая карысць з гэтай хуйні. Глядзіць-глядзіць ну і ідзе трахаць падушку. А пасля зноў да мячыка.
Волі ведае, што бываюць у свеце класныя цацкі. Але яны не выжываюць побач з Волі.
І прыходзіцца любіць што ёсць. Любіць па чарзе ўсялякае неўміручае гаўно.
Пакуль не позна, прапаную украінцам перайменаваць Бахмут у Махмуд. Бо для рускіх атрымаць пізды пад Махмудам справа больш звыклая. У культурнай парадыгме.
Той, хто размаўляе па-руску - не абавязкова рускі. Рускі гэта той, хто упэўнены, што усе, хто размаўляюць па-руску - рускія.
Паскоку пацыент крывапійца я б рэкамендаваў не чысціць яму кроў, а прамываць страўнік. Але як хочаце.
Тым часам, чытаю я, расейскі дабраахвотны корпус выпусціў, ээээ, маніфест. Там, у маніфесце, цэнтральнае месца займаюць, думаеце, ідэі свабоды? Напрыклад, свабода слова усялякая? Каштоўнасць жыцця і рух да адкрытасці свету, які рускім чалавекам усведамляюць менш поўна, чым міклухам іхнім Мікалаем.

Хер там. У маніфесце "чалавек этнічны", "руская кроў", " руская нацыянальная дзяржава" - ну вось усё вось гэта.
Словам, у які бок ні захацеў бы рухацца рускі чалавек - за Пуціна, супраць Пуціна - у яго усё адно атрымліваецца Пуцін.
Проста ў адных атрымліваецца Пуцін, якому падабаецца Гітлер, а ў іншых - Пуцін, якому падабаецца Сталін.
Рускі фашыст і рускі антыфашыст на нейкім вітку свайго развіцця з двух розных канцоў абавязкова пачнуць будаваць рускі праваслаўны канцлагер.
Я не разумею, як у іх гэта атрымліваецца, стагоддзямі ляпіць з гаўна пажарнікаў, але такая магія вартая асэнсавання.
Сяджу на офісе. Сука. Працую. Нікога не чапаю. Нават мух!
І тут, чую, ува двары тачка спынілася.
А з тачкі той, тарахцяшчай, сука, "чота-там-чота-там дарагая.... чота-там і атмаааатывать срооооок"!
Ну, шансон, карацей, імені пушкіна і лерррмантава. На усю батумскую вулачку, каб людзішкі пачулі і прыядналіся да духоўнасці. Трохстопны анапест - не сабачы хер.
Выходжу з офіса, а там два поцыка каля тачылы сядзяць. На лавачцы, у мабілкі ўтыкаюць.
Тачка на грузінскіх нумарах.
Я ажно падзавіс. Як так? - думаю. Адкуль гэтая ода радасці унутры грузінскай тачкі?
Карацей паміж фактамі і вопытам выбіраю вопыт.
- Ребят, вы із Россіі?
- Да, а что?
- Да вот нігде от вашего говна не спрятаться.
Зваліў у офіс. Сяджу, злуюся.
Чую завялася тачка і з'яблася. Разам недаматаным срокам.
Вуха з асалодаю ловіць гукі кувалд, пефаратараў, балгарак, брэх сабак і дзікія віскі пяцігадовых дзяцей на пляцоўцы.
Даўно не пісаў болей за пару радкоў - так я зараз выпраўлюся. Хачу вам расказаць пра харошых рускіх, бо я іх, як вы разумееце, назіраю паўтары гады і гатовы падзяліцца.
Вы спытаеце, напэўна, з чаго гэта я раптам адважыўся. А я вам адкажу, што падштурхнула мяне прачытанне невялікага іхняга срачыка вакол Ціханоўскай.
Карацей, адзін іхні апіньян лідзер напісаў:
"Тихановская очень крутая.
Пока российская либеральная оппозиция рассуждала про коллективную ответственность, брала на себя ответственность за войну и угрожала русским репарациями, Тихановская сделала всё, чтобы объяснить европейцам разницу между белорусами и режимом Лукашенко."
Вооось. Ну і ў іх пачаліся, карацей, крывавыя дэбаты.
Стасік, тым часам, думаў пра іншае. Стасік не спрабаваў узгадаць імёны тых юродзівых, якія бралі на сябе адказнасць. Стасік думаў пра тое, што топікстарцер, верагодна лічыць, што ў гэтым свеце і сапраўды ёсць такая істота, якая зможа растлумачыць розніцу паміж рускімі і пуціным. Проста істота леніцца.
Раз беларусы - не Лукашэнка - то чым рускія горш? Рускія ж не бываюць горш. Гэта любому рускаму зразумела. Проста "вялікі і магучы" быў прыдуманы не для таго, каб апраўдвацца, а для таго, каб усіх вакол хуясосіць. Такая праблема. Тэхнічная.
І я разумею. Пакаленне за пакаленнем яны чыталі ў школе Чэрнышэўскага і не разумелі - нахуя ім гэтае няшчасце. І вось нарэшче прыгадзілася.
Што рабіць? Да усё, што заўгодна.
Хто вінаваты?
а) яны
б) тыя хто не растлумачыў, што яны - не мы.
Нашы украінскія сябры нам расказваюць пра батумскіх беларусаў усялякія прыемныя рэчы і нават сцвярджаюць, што пазнаюць іх адразу, нават калі тыя размаўляюць па-руску. Тыпу мы інтэлігентныя, уявіце сабе.
Але выбарка не рэпрэзентатыўная, бо з 20-га года з сінявокай выязджалі, натуральна, не ябацюшкі. З 20-га года выязджала як раз беларуская выстава дасягненняў культурнай і крэатыўнай гаспадаркі.
Але, напэўна, грузінскую мяжу і з боку Расіі штурмавалі самыя харошыя, проста неапісаныя навукова рускія людзі? Каторыя - не рэжым Пуціна.
Ну так я вам зараз раскажу пра іх пару словаў як натураліст натуралістам.
У першыя ж мабілізацыйныя дзянькі ў Батумі з'явілася дахуя бухіх мужыкоў. Не, не агрэсіўных. Але вельмі-прывельмі жыццярадасных. Яны курсіравалі па цэнтральных вуліцах і шукалі "где тут блядь діскотека? Ау! Ребят! где діскоткеа тут?"
Яны сядзелі ў рэстаранах і лезлі знаёміцца "с бабамі".
Адну такую размову я вымушана падслухаў - бо гэтыя людзі не ўмеюць размаўляць ціха. Гэтая нацыя, нібыта, народжаная каб жыць на стадыёне ў чаканні ці то піздзілкі, ці то канцэрта.
Дык вось калі трое рускіх хлопчыкаў падселі да двух рускіх дзевачак дыялог быў паміж імі такі:
Дзяўчынка: Вы от войны?
Хлопчык 1: Ну типа.
Хлопчык 2: Ай, да от какой войны, жена блядь сказала.
Хлопчык 3: Скажи спасибо жене, сейчас бы с автоматом бегал, гы-гы.
Хлопчык 2: Не, ну это да. Я ж блядь, дурак. Дали б автомат - пошел бы, гы-гы-гы.
Упэўнены, што гэтыя рабяты ніхера не ведаюць пра Ціханоўскую, але 100 адсоткаў таксама чакаюць, пакуль прыйдзе які-небудзь карысны чалавек, і растлумачыць ўсяму свету, чаму хлопчыкі ні ў чым не вінаватыя і пагадзіць усіх-усіх-усіх расіянцаў па валасатай калектыўнай галаве.
І ж іх тут бачу, харошых. Кожны дзень. Рускія харошыя поцыкі на вуліцах слушаюць шансон, рускія харошыя бабкі ў чэргах глядзяць свае уябанскія расейскія серыялы без навушнікаў. Расейскія інтэлігентныя маладыя людзі акучваюць супрацьлеглы пол у рэстаране так, што іх, бляць, немагчыма не слухаць. "У томаса мана такой язык, знаете! Как бы это сказать... Вкусный! Такой вкусный, что прямо хочется его съесть"
Сука. Я гэты "язык Томаса Мана" да смерці не расчую.
Яны гучныя. Гэта іх асноўная прыкмета. І ім вельмі сумна з сабой.
Таму яны бясконца імкнуцца пра сябе нагадаць, звярнуць на сябе ўвагу. Прымусіць сябе любіць. Ці баяцца. Ці любіць і баяцца. І таму яны ўсіх ненавідзяць. Гучна. За адсутнасць увагі.
ПРАЦЯГ
Я гэта ўпершыню заўважыў яшчэ гадоў 15 таму ў турэцкім гатэлі, калі мы сваёй беларускай групай з 7 чалавек уёбвалі па вечарах ад рускіх метраў на 100 і за вугал, каб патусіць у сваёй кампаніі і не бачыць як яны здзіраюць з сябе трулі каб выйграць халяўны кальян пад "цвет настроенія сіній".
Мы ад іх хаваліся, але яны ўсё адно нахуярваліся "на олінклюзіве" і знаходзілі нас з фармулёўкай "можно, ік..., к вам сесть? у вас тут весело, а наші, ік.., меня заебалі".
І іх пасылалі і яны ішлі і зноў вярталіся. І пасля ў маршрутцы да мармарыса раўлі "мінск - это россія".
І не таму, што ім трэба Мінск. А проста таму, што ім без нас хуёва. Ім хуёва, што ў расіі няма Мінска. Няма Кіева. Варшавы. Берліна.
Карацей, ім хуёва што ў расіі - расія. І будзе расія.
І таму яны адзін аднаго заябалі.
І я не ведаю, чым яны адрозніваюцца ад пуціна. І якая паміж імі розніца, калі ўсе яны аднолькава заябалі нават адзін аднаго.
І нават пуціна заябалі.
І пуцін іх заябаў.
- Гамарджоба!
- Гамарджоба!
- Я бы хотел заказат у вас офісный стол. Самую дешевую модель. Просто белый стол, который за 100 лари.
- А, без проблемм, брат. В пятницу привезем. Какой адрес?
Называю адрас.
У чацьвер званок.
- Мы едем!
- Кто едет?
- Едет стол, брат!
- Мы же договаривались на пятницу?
- Мы торопились, брат!
- Но у меня с собой сегодня нет наличных денег!
-Нет проблем, брат! Привезем завтра!
- Отлично!
- ТОлько адрес скажи, брат!
Называю адрас.
У пятницу да вечара сяджу на офісе. Ні стол ні брат не едуць. Званю.
- Гамарджоба. Мы договаривались, что вы превезете стол!
- Стол будет, брат.
- Уже 6 вечера, я собираюсь домой.
- Тогда в понедельник?
- Давайте в понедельник.
- Договорились, только адрес скажи, брат!
Называю адрас.
Субота 10 раніцы. Званок.
- Стол выезжает, брат! Напомни адрес!
- Какой стол выезжает? Мы же договаривались на понедельник!
- Нет проблем, брат! В понедельник будет стол! Адрес напомни!
Называю адрас.
- Утром приедем!
Раніцай у панядзелак тэлефон маўчыць. Каля 4 гадзін дня:
- Ты на месте?
- Да, я вас жду!
- А какой адрес у тебя?
Называю адрас.
У раёне 6 на таксі прыязджае чувак з чатырма кавалкамі беага ДСП. Раскладвае дэталькі на падлозе і пачынае зборку. Падлога ў пяску і калі зборка закончана - уся сталешніца ў сколах і драпінах. На элементах стала маркерам размашыста напісана 1, 2,3,4.
- Пользуйся брат.
-А эті цифры стираются?
- Сначала нет.
- А потом?
- А потом мы тебе сделаем новый стол, брат!
Зайшоў я, карацей, на сайт Plan B. Пачытаў там, што журналіст не ўпэўнены ў тым, што, тыпу, з тэрарыстам нельга гандлявацца і не ўпэўнены, што вызваленне палітвязняў не варта любых саступак.
Журналіст патроліла Ціханоўскую за яе пазіцыю "не дамаўляцца" і яшчэ зрабіла нейкі такі намёк, які, ну, без адказнасці аўтара намёк. Напісала пра "Страшное совпадение: слова Тихановской и смерть Пушкина, невыход из тюрьмы Дашкевича, которого дома ждут четверо детей и жена." Тобок як бы і не сказала, што Ціханоўская не вышла Дашкевіча і памёрла Пушкіна, але як бы і сказала.
Ну, раз яна сказала, я таксама скажу.
Штука ў тым, Вольга Лойка, што я таксама не ўпэўнены, што нельга гандлявацца з тэрарыстамі.
А яшчэ я не ўпэўнены, што ёсць іншапланетнікі, не ўпэўнены, што слова пра паход ігара было напісана ў 12-м стагоддзі, не ўпэўнены, што вайна скончыцца ў гэтым годзе і не ўпэўнены, што не скончыцца, не ўпэўнены, што расія разваліцца і не ўпэўнены, што не разваліцца, не ўпэўнены, што у пуціна ёсць двайнік і не ўпэўнены, што ў пуціна ёсць мозг.
Я не ўпэўнены не толькі ў гэтым.
Яшчэ я не ўпэўнены, што тэкст пра сваю няўпэўненасць варта дэманстраваць людзям.
а пра балючыя рэчы дакладна трэба выказвацца толькі ў тым выпадку, калі ты упэўнены цьвёрда. Калі ты вельмі-прывельмі ўпэўнены.
Калі ты ўпэўнены, што маеш рацыю і што маеш права. А інакш - нахер яно трэба? Не пісаць жа прасцей чым пісаць. Тут я, дарэчы, на 100% упэўнены
Самая вялікая сіла ў свеце, самая бескампрамісная, самая заўважная - гэта сіла ніхуя. Уласна кажучы, на гэтай сіле Расія выязджае напрацягу ўсёй гісторыі свайго існавання.
Сіла ніхуя дазваляе любое дзеянне, любы квантавы зрух рабіць здабыткам.
Калі ў цябе няма грошай, - любая капейка - грошы. Калі ў тваім жыцці нічога не адбываецца, любая падзея эпахальная. Калі тваё жыццё нічога не каштуе, любы пражыты дзень - дзіва.
Адметная рыса рускага чалавека - эталоннага, глыбіннага - у тым, што для яго "адсутнасць" як паняцце - гэта норма.
У яго няма перспектываў, няма здароўя, няма планаў, няма правоў, няма ведаў, няма любові, няма голасу і магчымасці паўплываць на свой лёс.
Рускі чалавек - гэта частка сілы адсутнасці. Тое, што ён гэтую сілу называе "духоўнасцю" ў нейкім сэнсе - слушна, бо дух, уласна кажучы, адсутнасцю і характарызуюцца. Духоўнасць - гэта і ёсць "ніхуя".
Расейцы абсалютна шчырыя, кажучы, што буржуін бездухоўны, бо ягоны свет напоўннены матэрыяльным. Матэрыя наяўна. Рускія - духоўныя. Як тут паспрачацца?
Іншая справа, што рускі духоўны чалавек не хоча сабе прызнацца, чаго ягоная духоўнасць прагне. Яна прагне быць запоўненай пад завязку нават піжжанымі унітазамі. Рускі хоча тачку, бабла, хату, шмоткі. Пры чым хоча так, як ніхто і ніколі не хацеў. Бо матэрыяй і запаўняецца пустэча.
Зрэшты, нельга сказаць, каб рускі чалавек не хацеў усяго астатняга. Свабоды, справядлівасці, правоў чалавека. Рускі чалавек разважае пра гэта ярасна і няспынна. Бо і гэтага ён хоча. Іншае пытанне для чаго.
Адказ, дарэчы, - каб знішчыць.
Каб дэманстратыўна затыкаць бруднай анучкай рот кожнаму, хто кажа, што ёсць рэчы важнейшыя, чым лада каліна.
Ну, напрыклад, справядлівасць. Вы чулі калі-небудзь як ісцінна духоўныя рускія людзі размаўляюць пра гэтую катэгорыю?
Справядлівасць не бывае мэтай для ўсіх. Яна мусіць мець адрасата. Адрасат - самыя абяздоленыя - тобок самыя духоўныя з рускіх.
І справядліваць ніколі не успрымаецца імі як узнаўляемая парадыгма. Гэта абавязкова аднаразовы акт. тобок мы адабралі усё, што ў нас спіздзілі і крыху зверху і на гэтым усё. Закончылі справядлівасць.
Свабода. Свабода найперш займае тых, хто назапасіў матэрыяльнае. Таму у духоўных людзей ідэя свабоды - не дапусціць свабоды, бо яна абазначае несправядлівасць.
Свабода = несправядлівасць. Значыць, трэба устроіць усім аднаразовую справяблівасць. Як у 17-м.
Жаданне знішчыць свабоду - гэта таксама канцэпцыя. Гэта тая ідэя свабоды, каторая прайшла скажэнне ўнутры расійскай чорнай дзірачкі.
Інакш кажучы, рускім патрэбна ўсё. Проста нешта для спажывання, нешта для знішчэння.
Менавіта таму рускім нельга вучыцца нічога вырабляць. Нельга нічым валодаць, нельга атрымліваць надзею, нельга быць адказнымі і нельга распараджацца хоць нечым. Бо прытуплены голад прытупляе і актыўнасць. Ён залагоджвае. Усыпляе.
І калі я чую пра тое, што расія павінна захавацца - я, нібыта, разумею пазіцыю. Але я не ведаю, ці разумеюць тыя людзі, што канкрэтна яны хочуць захаваць? Расію можна засяліць эльфамі і гэта будуць эльфы. Але нацыю духоўных людзей нельга выправіць нічым, насыціць нічым, як нельга насыціць бяздонную дзірку.
Усе пастаянна пытаюць: "няўжо рускім так мала зямлі, што ім патрэбна чужая"? Тыя, хто пытае, напэўна думаюць, што зразумеўшы сутнасць пытання духоўныя людзі прыйдуць да заканамернага адказу: нам хапае.
Але, можа быць, варта задумацца, ці тая ж логіка ў вас і ў тых, каму вы адрасуеце пытанне. Магчыма, для вас зямля - гэта спосаб і сродак арганізацыі жыцця, а для іх спосаб і сродак арганізацыі жыцця - гэта прага?
Вечная прага знутры бяздоннага ніхуя. І незалежна ад таго, дарагі мой Фрыдрых, будзеш ты ў гэтая ніхуя ўглядацца, ці не будзеш, яно пільна ўглядаецца ў цябе.
Бо яно галоднае.
Хто зараз слухаў "палёт валькірыяў" і радасна ўсміхаўся, - той я.
Варта прызнаць, што самыя пазітыўныя навіны за апошні час мне дарыць менавіта Яўгеній Віктаравіч.
З лёгкім (нялёгкім) ахуем назіраю чарговае відэа паломніцтва ва Ўмань. І тут нават пытанне не ў тым, што усё гэта выглядае, як налёт сананчы з засёрам і раз'ёбам усёй прадастаўленай для засёра прасторы - ад маршрутак да вуліц. Справа ў тым, што людзі едуць святкаваць новы год - на хвіліначку - у зону баявых дзеянняў. І пытанне тут не ў тым, што паломнікам можа прыляцець у галаву: у рэшце рэшт гэта як раз такі гаспадарская справа. Рэлігійныя фанатыкі ніколі да свайго здароўя не ставіліся звышуважліва. Яны збіраліся ў натоўпы і падчас чумы.
Пытанне ў тым, што яны едуць весяліцца і хаваць піцу ў краіну, дзе сотні людзей гінуць коны дзень і тысячы, а можа і дзясяткі тысяч людзей кожны дзень у жалобе. У трауры. У нязбыўным горы.
У гэтым сэнсе хасіды - гэта такі эмацыйны рэверс ватыкана. Бо калі у адно вуха нейкае старое і пазбаўленае прагі жыцця хуіла расказвае, што твае пакуты - дабяза ў разрэзе звышмэты клапаціцца пра сваіх гвалтаўнікоў і забойцаў, то у другое вуха разудалыя даўбаёбы перапоўненыя энергіяй дэкларуюць, што твае пакуты ў параўнанні з іх карпаратывам - плявок на асфальце.
Старыя людзі маглі б наставіць маладых. Нажаль, некаторыя з іх ужо не памятаюць нічога важнага пра свет, у якім усё яшчэ жывуць.
Тым часам уся прагрэсіўная супольнасць радасна улюлюкае пакуль на яе вачах адна з самых мярзотных імперыяў з дапамогай свайго сатэліта знішчае адзін з самых шматпакутных народаў еўропы.
Не, гэта не пра Расію і Украіну. Гэта пра Турцыю і Арменію. І як адным і тым жа ябалам можна клясці рашку і тапіць за гэтых чурбаноў я не разумею, калі шчыра
Кірбі не стрымаў слёз, каментуючы зверствы тэрарыстаў у Ізраілі. Гэта вельмі натуральна і па-чалавечы. Не зразумела мне толькі чаму зверствы тэрарыстаў, напрыклад, у Бучы не кранулі Кірбі настолькі моцна.
То-бок, калі ты не бабуля на кухні, а вайсковец, адмірал, прадстаўнік дзярждэпа - як ты выбіраеш, па кім плакаць на камеру, а каму рашуча спачуваць? Такія пытанні ў мяне.
HTML Embed Code:
2024/04/19 00:07:36
Back to Top