TG Telegram Group Link
Channel: RADNIANKOU
Back to Bottom
У апошнім падкасце па ўскоснай закранулі ўплыў санкцый на Расію, іх эфект больш заўважны. Група даследчыкаў Ельскага ўніверсітэту падрыхтавалі добры агляд, асноўныя высновы:
⁃ Расія больш залежыць ад паставак газа ў Еўропу, чым сама Еўропа. І гэтыя пастаўкі абвальваюцца.
⁃ Перанакіраваць экспарт сыравіны на Азію складана і лагістычна, і фінансава.
⁃ Эканоміка таксама буксуе, рэзка скарачаецца спажыванне, а бюджэт будзе дэфіцытным.
⁃ З пачатку вайны ЗВР скараціліся на $ 75 млрд, і гэта не ўлічваючы заблакаваныя $300 млрд.

Раю паглядзець поўную прэзентацыю тут.

А выпуск галоўнага падкасту краіны, дзе мы абмяркоўваем кангрэс/канферэнцыю, пашпарты добрых беларусаў і стан апазіцыі слухайце тут.
Forwarded from Школа компетенций
🔥🔥🔥 Школа маладых рэфарматараў 2022

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022. Яна пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

🙋‍♀️🙋 Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

🎉 Падавайце заяўкі да 15 жніўня. І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай!

👉 Падрабязнасці тут
👉 Падаць заяўку на Школу маладых рэфарматараў 2022
Шаноўнае спадарства! Праект "Народнае апытанне" пашырае сваю геаграфію і запускае ананімны і бяспечны тэлеграм-бот для таго, каб і беларусы замежжа маглі прымаць удзел у сацыялагічных апытаннях.

Калі ласка, запрашаю далучацца! І дзяліцеся спасылкай на бота сярод суайчыннікаў!

На ўсялякі выпадак яшчэ раз падкрэслю: гэта цалкам бяспечна. Больш за два гады працы "Народнага апытання" яшчэ ні да каго праз удзел у сацыялагічным даследаванні ніхто не прыйшоў!

🔥 Запрашаем усіх беларусаў_ак, якія пакінулі Беларусь, далучыцца да апытання!

Праект "Народнае апытанне" пачынае даследаваць пратэстную частку беларускага грамадства, якая пражывае за мяжой!

Запрашаем вас далучыцца да Telegram - бота, каб удзельнічаць у нашых апытаннях пра актуальныя падзеі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца.

🙌 Будзем вельмі ўдзячныя за распаўсюд Telegram - бота сярод вашых сяброў і знаёмых за мяжой.
Даўно сюды не пісаў, але цяпер з’явілася нагода. Правялі разам з Народным апытаннем невялікае даследаванне пра жаданне пратэстных беларусаў з’язджаць з краіны.

Хаця ў дыяспары можна часта пачуць пра “у краіне нікога не засталося” ці “усе хутка з’едуць”, апытанне паказала:

- 56% пратэстных беларусаў з’язджаць не плануюць у наступным годзе,
- 33% пра гэта думаюць, але канчаткова не вырашылі
- з’язджаць плануе толькі 11% і гэта не гледзячы на новыя хвалі арыштаў ды магчымую мабілізацыю.

Партрэт магчымага мігранта прадказальны: гэта хутчэй чалавек з Мінску і з высокім дастаткам. З галоўных прычым на першым месцы чакана знаходзяцца рэпрэсіі, на другім месцы адсутнасць перспектыў для дзяцей у Беларусі і толькі на трэцім — магчымае далучэнне краіны да вайны.

“Беларусь — мая краіна, чаму я павінен з’язджаць” з’яўляецца галоўным тлумачэннем, чаму пратэстныя беларусы не хочуць міграваць, нават пасля таго як дзясяткі тысяч прыйшлі праз арышты і турмы. Жаданне міграваць сярод іншых частак грамадства будзе яшчэ меншым.

Асноўны чалавечы капітал застаецца — і гэта добрая навіна. Але як цяпер выбудоўваць працу з беларусамі — галоўны выклік на наступны год для ўсёй грамадзянскай супольнасці ды медыяў.

РАЗБОР ДЛЯ ZERKALO.IO
На фоне вайны, рэпрэсій ды ізаляцыі, з беларускімі рэгіёнамі адбываецца прадказальны заняпад. Пра гэта ў бліжэйшыя месяцы выйдзе пару даследаванняў, я сёння дзялюся паперкай, у якой разам з Іванам Шчадранком памарылі пра будучыя часы рэформаў.

Рэфармаваць рэгіёны будзе складана: агульны стан будзе цяжкі, грамадства не мае досведу мясцовага самакіравання, не будзе хапаць грошай і прафесійных кадраў, а яшчэ мяняць адміністрацыйнае дзяленне (прыклад на малюнку).

Якімі павінны быць прыярытэты рэгіянальнага развіцця падчас рэформаў чытайце ў аглядзе на Банку ідэй, а таксама глядзіце файны адмысловы відэа-эксплэйнер.
Выпусцілі новы Рэйтынг беларускіх гарадоў. І калі ў 2018 ён пачынаўся, як пошук “найлепшага гораду для жыцця”, то цяпер ператварыўся ў пошук “гораду, куды можна перабрацца, калі не хочаш эміграваць”.

Лідары не змяніліся — гэта Мінск, Гродна і Брэст. Але гарады-спадарожнікі сталіцы – Дзяржынск і Смалявічы – падняліся вышэй. Відавочна, што менавіта мінская агламерацыя будзе канцэнтраваць тых, хто не хоча з’язджаць.

У рэйтынгу мы параўналі і ўзровень грамадскай актыўнасці – зрабілі аналіз дадзеных платформы “Голас” па прэзідэнцкай кампаніі 2020 і кампаніі па рэферэндуму 2022. Высновы чакана сумныя: актыўнасць беларусаў упала ў 10 разоў. Але змяніліся і самі “пратэсныя” гарады. Былы “вольны горад” Гродна і Брэст не трапілі ў дзясятку. Рэпрэсіі і палітычныя прызначэнні ў гэтых гарадах не толькі задушылі вулічны пратэст, але забілі і анлайн актыўнасць.

Турызм, які ў дакавідныя часы быў бустэрам гарадскога развіцця, таксама памер. Доля турыстаў з ЕС упала з 25% да 3%. З паступовым закрыццём памежных пераходаў роля мяжы як каталізатара эканамічнай актыўнасці таксама будзе падаць.

У выніку з беларускімі гарадамі рэалізуецца сумны сцэнар: замест драйвераў развіцця, яны хутчэй будуць ператварацца ў донараў чалавечага капіталу для суседніх краін.
Пакуль відэа па рэйтынгу гарадоў набірае больш за 1 млн праглядаў у Цік-току, мы рэлізім штогадовае даследаванне рэгіянальных праблем. На фоне вайны ва Украіне, глабальнай канфрантацыі і лакальных рэпрэсій, рэгіёны ўсё мацней сыходзяць у цень. Жаданне і магчымасці дзяржавы займацца гэтай тэмай таксама знікаюць.

Жыхары Мінску і рэгіёнаў усё часцей жывуць у розных сусветах. Галоўная праблема рэгіёнаў – адсутнасць добрай працы – не ўвайшла нават у дзясятку праблем мінчукоў. Нізкія заробкі – на восьмым месцы сярод праблем жыхароў сталіцы.

Вось з дзесяці жыхароў райцэнтраў упэўнены, што ў іх горадзе складана знайсці добрую працу. Кожны пяты апытаны па краіне і кожны трэці з рэгіёнаў ездзіць на працу ў іншы горад.

Эміграцыя і магчымая мабілізацыя наадварот хвалююць Мінск, але мала цікавы за яго межамі.

Старонка перагортваецца з цяжкасцю. Сярод пратэстных беларусаў давер да дзяржавы не вяртаецца, ад яе чакаюць толькі праблемаў. Апытаныя моцна сумняюцца, што могуць адстойваць свае інтарэсы ў дзяржаўных інстытутах.

Сацыяльны сектар застаецца ўстойлівым. Толькі медыцына і дарогі рэзка хвалююць пратэстных беларусаў. Пры гэтым жыхарам рэгіёнаў недзе праводзіць вольны час. Не хапае ўсяго: кавярняў і рэстаранаў, спартовых аб’ектаў, культурных мерапрыемстваў.

Яшчэ складаней беларусам выехаць з краіны. Толькі кожны дзясяты апытаны мае візу, за межы краіны ў 2022 выязджала 17% апытаных мінчукоў і 11% з рэгіёнаў.

Адсутнасць планавання і пачуццё дэпрэсіі. Каля 70% прызнаюцца, што адбываецца нешта экстраардынарнае. Больш 85% упэўнена, што грамадства знаходзіцца ў стане дэпрэсіі. Каля 40% будуе планы на будучыню ад некалькіх дзён да пару тыдняў, 26% не будуе планаў увогуле. Гэты эмацыйны фон аб’ядноўвае ўсіх апытаных, тут няма рэгіянальных адрозненняў.

Так бачыцца рэгіянальнае жыццё ў канцы 2022. Беларусы спрабуюць выжываць паміж вайной, дзяржавай і складанай эканамічнай сітуацыяй. Цяжка чакаць, што далей сітуацыя выправіцца. А гэта значыць незадаволенасць жыццём у Беларусі будзе захоўвацца.
У мінулым годзе нечакана пачаў змяншацца разрыў у заробках паміж Мінскам і рэгіёнамі (раней ён звычайна павялічваўся). Беларускія рэгіёны пачалі жыць багацей? Не, хутчэй за ўсё са сталіцы з’ехалі айцішнікі, таму намінальныя заробкі ў сталіцы выраслі менш за сярэднія па краіне. Падрабязней, у тым ліку параўнанне з суседнімі краінамі, чытаць тут.
Дэдлайн хутка!
Forwarded from adu.place
☄️ Як змянілася жыццё выпускнікоў і выпускніц Школы маладых рэфарматараў, якая аб’явіла пра новы набор?

Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) аб’явіў пра набор на чарговую Школу маладых рэфарматараў. Некалькі выпускніц распавялі @aduplace, што змянілася ў іх жыцці пасля Школы:

🟠 Кацярына Васілёнак (ШМР-2022): падавалася на праграму, бо хацела развівацца, каб дапамагаць Беларусі. Цяпер піша артыкулы для Піцбургскага ўніверсітэта (ЗША), запрошаная ў Еўрапейскі парламент як адна з прадстаўніц беларускага студэнцтва, удзельнічала ў іншых праграмах ад ЦНІ — Кейс-клубе ды Акадэміі новай беларускай дыпламатыі.

🟠 Лера Чыж (ШМР-2020): Праз ШМР знайшла не толькі цікавых людзей з крутымі ідэямі, але і блізкіх сяброў, з якімі разам арэндуе кватэру і распрацоўвае новыя праекты. Зараз Лера арганізоўвае адукацыйныя лекцыі ў некамерцыйнай арганізацыі і стажыруецца ў Менскай урбаністычнай платформе, дзе займаецца даследваннямі.

🟠 Наста Бекарава (ШМР-2020): Да Школы паспела правесці сваё мерапрыемства, але ўсё адбывалася хаатычна. ШМР адкрыла Насце свет грамадскага сектара і супольнасці маладых рэфарматараў і рэфарматарак — цяпер яна займаецца праектамі ў некалькіх НКА, а мінулай восенню арганізавала адукацыйны анлайн-курс па ўрбаністыцы.

Школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак — гэта месяц анлайн-навучання з экспертамі ды эксперткамі, якія дапамогуць вам атрымаць новыя скілы, каб рабіць краіну лепей. А напрыканцы ў якасці выпускнога праекта вы зладзіце афлайн-івэнт!

Калі і дзе: 19.04 — 27.05, анлайн

Як падацца: запоўніць гугл-форму і пазначыць матывацыю да ўдзелу ў Школе. Адзінае патрабаванне — быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў і жадаць новых ведаў і досведу!

🔸 Дэдлайн: 15.04.2023

Яшчэ падрабязней пра Школу — на сайце праграмы
Горад перамагае вёску і на месца Пана Ўсяляна прыходзіць новая зорка – Юрка Максімчык. Таксама гумарыстычныя сюжэты, таксама трасянка, але гэта ўжо не вясковыя хлопцы, а познесавецкая сям'я (ці пачатку 90-ых). Шмат савецкага флёру і настальгіі, адпаведна і ўвага ад праўладных СМІ (інтэрвʼю на СБ, СТВ).

Ужо больш 500 000 падпісантаў у Ціктоку.

https://www.tiktok.com/@maksimurka
У нас вялікія навіны! З верасня кіраваць ЦНІ будзе Леся Руднік! Будзем атрымліваць досвед транзіту ўлады ў межах адной невялікай арганізацыі :)

За дзесяць гадоў атрымалася пабудаваць з нуля адзін з самых дынамічных аналітычных цэнтраў і ўсё дзякуючы крутым людзям, з якімі ўвесь час шанцавала працаваць. Дзякуй за гэта ўсім, хто спрычыніўся да працы на розных этапах жыцця ЦНІ. Я сам за гэты час шмат што зразумеў, шмат чаму навучыўся.

Мы з Рыгорам пераходзім у раду арганізацыі, адкуль будзем дапамагаць Лесе развіваць ЦНІ надалей.
Грамадскі сектар адаптаваўся, выжыў, пачаў адбудоўваць працу з-за мяжы. Цяпер выклік куды больш сур’ёзны: захаваць рэлевантнасць для беларусаў унутры краіны.

На гэтым шляху прыйдзецца запускаць новыя брэнды, адмаўляцца ад старых і таксічных, шукаць выхады на шырокія аўдыторыі і пазбягаць маргіналізацыі. Гэта будзе не прыемна, не ва ўсіх атрымаецца, даліну смерці пройдуць не ўсе.

Накідаў пару думак пра будучыя выклікі грамадскага сектару ў калонцы для Банку ідэй.
Беларускі грамадскі сектар выжыў, выехаў, выдыхнуў. Але на гэтым шляху згубілася ўласная тэорыя перамен. Калі раней большасць гульцоў ставіла на змяненне палітыкі дзяржавы праз супрацу ў розных сектарах, то цяпер гэта формула не працуе. Дык чым жа мы тады ўсе займаемся?

У калонцы для Банка ідэй прапаноўвае сваю «таксаномію выжывання» — лаканічнае апісанне галоўных прынцыпаў ды кірункаў працы на найбліжэйшыя гады, магчымую мэту грамадскага сектару ды шляхі яе дасягнення. Гэта не адказ на ўсе пытанні, а, хутчэй, пачатак размовы.
Усё, што я думаю пра выбары 2024, 2025 і 2035

https://www.youtube.com/watch?v=kyWTfSKljI8
🏆Хто напісаў лепшыя артыкулы за год?

Мы правялі апытанне сярод экспертаў і нашых падпісантаў, каб вызначыць тыя лепшыя матэрыялы, якія былі апублікаваны на нашым сайце ў гэтым годзе і якія больш за ўсіх спадабаліся нашым чытачам. Па выніках больш за 100 галасоў маем двух пераможцаў!

🏆Лепшая калонка
Антон Раднянкоў — Таксаномія выжывання.

🏆Лепшае даследаванне
Legalize Belarus, Моладзевы блок — Наркапалітыка ў Беларусі.

Але аўтараў і добрых артыкулаў было так шмат, што мы вырашылі зрабіць яшчэ некалькі намінацый ад імя рэдакцыі.

🏆Самае актуальнае даследаванне — Лада Яновіч, Пётр Рудкоўскі

🏆Погляд звонку — Сяргей Гурыеў і Яўген Глібавіцкі

🏆Нацыянальны медыятр — Леся Руднік

🏆Самыя прадуктыўныя аўтары — Анастасія Лузгіна і Павел Мацукевіч

🏆Голас супольнасці — Таццяна Чуліцкая

🏆Іскра дыскусіі — Таццяна Шчытцова

🏆Каштоўнасці прадпрымальніцтва — BEROC i Радзівон Марозаў

🏆Той, хто нясе святло — Яўген Макарчук

🏆Цёмны прарок — Леў Львоўскі

Усе меркаванні і даследаванні чытайце на сайце «Банка ідэй»!
HTML Embed Code:
2024/06/26 05:59:29
Back to Top