TG Telegram Group Link
Channel: Новы Час
Back to Bottom
Алгарытмы Google паніжаюць беларускамоўную версію Вікіпедыі ў выдачы?

Праблема беларускамоўнага пошуку ў Вікіпедыі настолькі заўважная і месцамі абсурдная, што яе немагчыма ігнараваць, адзначаюць вікіпедысты.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Злачынствы супраць тых, хто не можа за сябе пастаяць. Як Расія знішчае ўкраінскую прыроду
Станіслаў Менскі

Апроч вядомых катастроф, якія здзяйсняюць расійскія акупанты, накшталт падрыву Кахоўскай ГЭС ды мініравання Запарожскай АЭС, ёсць і тыя, на якія не звяртаецца столькі ўвагі з прычыны больш значных праблем на фронце і акупаваных тэрыторыях. Але ж гэта таксама бясконцая колькасць мёртвых дрэваў, раслін, жывых істот.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Няўдзячны ўраджай і ператварэнне рапсу ў збожжавае

Ва ўлады нарэшце адкрыліся вочы! І аказалася, што ўраджай летась быў правальным. Хоць да таго народу паўгода распавядалі, які ён небывалы. І цяпер не вельмі зразумела, што ў ім было такога небывалага. Таму што правальныя ўраджаі ў нас бывалі і раней, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
🕊Евангельскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец знаходзіцца ў бяспецы

Прапаведнік Сергій Мельянец, які быў затрыманы 19 сакавіка 2024 года і адбыў два адміністратыўныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак, выйшаў на волю і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе @christianvision.

Нагадаем, яго затрымалі ў Мінскім гарадскім судзе, дзе адбываўся разгляд справы каталіцкага верніка і журналіста Радыё Свабоды Ігара Карнея. Сергій Мельянец прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітоўна падтрымаць Ігара.
❗️Палітзняволены віцебскі журналіст Вячаслаў Лазараў у папраўчай калоніі № 15 захварэў на пнеўманію

Пра гэта паведамляе @bajmedia са спасылкаю на праваабаронца Паўла Левінава:

«Вячаслаў ляжаў у лякарні, цяпер хвароба адступіла, ён пачуваецца лепей, настрой у яго бадзёры. Аднак ёсць і не такія добрыя навіны: верагодна, што з 11 красавіка яго накіравалі ў штрафны ізалятар. За якія правіны і на які тэрмін, невядома».

Нагадаем, Вячаслава Лазарава асудзілі на 5,5 года зняволення за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля зменшылі тэрмін на паўгады.
785-ты дзень вайны: У Германіі злавілі расійскіх шпіёнаў-дыверсантаў

У Чарнігаве завершана пошукава-выратавальная аперацыя пасля ўчорашняга ракетнага ўдару РФ: 18 чалавек загінулі, 78 параненыя.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Мабільная гульня для падлеткаў па-беларуску: каб распазнаць гвалт і абараніць асабістыя межы

Мабільная гульня Red Cap Must Cry малюе ўтульны свет галоўнага героя гэтак жа, як успаміны дзяцінства ў дарослым жыцці ўплятаецца ў нашу рэчаіснасць.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Абвінавацілі, што я дапамагала «ворагам дзяржавы». Гісторыя беларускі, якая ледзь уратавалася

Ганна Аўчыннікава шмат дапамагала пацярпелым ад рэпрэсій, пакуль сама не трапіла ў лукашэнкаўскія жорны. Цяпер ёй самой патрэбная дапамога.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Для Лукашэнкі ўтрыманне ўлады важней, чым вырашэньне любых эканамічных праблем краіны»

Улады сутыкнуліся з вострай праблемай недахопу працоўных рук. Спрабуюць яе неяк вырашыць, але ўсе меры зводзяцца галоўным чынам да звыклага спосабу — гвалту, узмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы, піша на «Свабодзе» палітолаг Валерый Карбалевіч.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
❗️У Мінску затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах 2020 года, які «стаяў на барыкадах» каля гандлёвага цэнтру «Рыга»

Пра гэта паведамляе праўладны Telegram-канал, за якім мяркована стаіць ГУБАЗіК.
Выпускны строгага рэжыму. «Плэйлісты» пад «татальным кантролем», песні трэба ўзгадняць

Пра тое, што лукашэнкаўская Беларусь наблізілася да таталітарызму, вядома даўно. Вось адна з праяў: улады палезлі кантраляваць музыку на выпускных вечарах у школах. Кажуць, можна тольккі рускамоўных і беларускамоўных, і тое не ўсіх.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Спаліліся на мове. З’явілася чарговае сведчанне, як сілавікі фабрыкуюць палітычныя справы

Мужчыну, які «напісаў у бот Буданава», абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў замежным узброеным фармаванні. Але, як выглядае, гэтая «справа» ад пачатку да канца сфабрыкаваная лукашэнкаўскімі сілавікамі. Без аніякага ўдзелу ўкраінскага боку.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Класкоўскі: Шанцы на вызваленне Пачобута не нулявыя

Лукашэнка дазволіў сустрэчу ў няволі Анжалікі Борыс з Андрэем Пачобутам. Потым яна праіфармавала пра гэта прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду. Што за гульня ідзе вакол аднаго з самых вядомых палітвязняў, беларускага журналіста польскага паходжання. Ці існуе імавернасць яго вызвалення?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Фатограф Ірмантас Гелунас паказаў, як выглядае згарэлы будынак на мытні «‎Меднікі»‎

Пасля моцнага пажару, які ўтварыўся ноччу ў зоне дагляду багажу, рух транспартных сродкаў і людзей у абодвух напрамках на памежным пункце цалкам адноўлены, паведаміў прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.

Пажарныя працягваюць працаваць на месцы здарэння, сілы не адкліканы.

Рэстаўрацыя памежнага перахода «‎Mеdininkai»‎ завяршылася некалькі месяцаў таму. У рэзультаце пажара моцна пашкоджаны новы будынак у зоне дагляду багажу.

Крыніца: Made in Vilnius
Па той бок мяжы. Прыкардонная аўтэнтыка Меднікаў і Шумска
✍️Станіслаў Менскі

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка — важнае свята, што заклікае зберагаць уласную спадчыну, а таксама клапатліва ставіцца да скарбніц іншых народаў. Адпраўляемся ў літоўска-беларускае прымежжа, каб убачыць цікавосткі, што ляжаць побач з віленскай магістраллю.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
У Расіі дзяцей паставілі на калені ў памяць аб «генацыдзе савецкага народа». Што?

Па ўсёй Расіі ў школах, каледжах і тэхнікумах з 16 красавіка праводзяць флэшмоб «Праз стагоддзі». Падчас акцыі арганізацыі патрабуюць, каб школьнікі і студэнты сталі ў форме пяціканцовай зоркі, у некаторых выпадках навучэнцаў ставяць на калені.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
HTML Embed Code:
2024/04/19 01:48:14
Back to Top