TG Telegram Group Link
Channel: Muzyka bielaruskaj
Back to Bottom
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добры вечар, шаноўныя, заўтра ў нас з вамі важны дзень!

Для таго, каб вам было прасцей дабірацца да музычнай гасцёўні Адажыа, дзе адбудзецца заўтрашняя лекцыя, мы знялі спецыяльнае відэа, на якім вы можаце паглядзець, як проста і хутка можна туды дабрацца ад метро Грушаўка. Чакаем кожнага і кожную з вас заўтра, а 17-й гадзіне. Квіткі на лекцыю можна будзе набыць прама на месцы ❤️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лекцыя адбылася! Дзякуй усім, хто наведаў - толькі з вашай падтрымкай беларускамоўная адукацыя будзе развівацца і шырыцца.

Для тых, хто не здолеў трапіць - не  сумуйце, праз пэўны час мантажа і рэдактуры мы апублікуем запіс лекцыі.

Заставайцеся з намі ❤️
07.08.2023 👀
Добрай раніцы, сябры!

З нецярпеннем і хваляваннем прадстаўляем вам наш новы крок ў пашырэнні беларускамоўнай адукацыі - інтэрнэт-краму "Музычная скарбонка"!

Рашэнне адкрыць такую краму спела доўга, але ўрэшце дазрэла - ўжо цяпер вы можаце набыць там плакаты для ўрокаў музыкі, надрукаваныя на якаснай плотнай паперы з ламінацыяй, трэнажоры для дыхання, нотныя сшыткі, пульты для нот, упрыгожванні з музычнай тэматыкай і шмат якія яшчэ карысныя рэчы.

Каб сачыць за абнаўленнямі ў краме, падпісвайцеся на інстаграм-акаўнт, ну і пра самае цікавае, канешне, мы будзем распавядаць і тут.

m-skarbonka.by - душэўная крама для музыкантаў
У інтэрнэт-краме Музычная скарбонка ўжо можна набыць разнастайныя ўпрыгожванні і сувеніры для музыкантаў, а таксама трэнажоры і іншае абсталяванне для ўрокаў, напрыклад матывацыйныя налепкі ці пульты для нот. Калі ласка, завітвайце на старонку крамы ў інстаграме, а таксама заходзьце на сайт m-skarbonka.by - тавары можна атрымаць самавывазам у Мінску ці з дастаўкай па ўсёй Беларусі праз пошту!

Таксама падпісвайцеся на інстаграм крамы - там будзе інфармацыя аб новых таварах і самыя свежыя навіны!
Для падпісчыкаў крамы ў інстаграме мы зрабілі сёння акцыю: сёння зніжка ў 5% на ўвесь заказ!

Калі вы разважалі, калі вам ажыццявіць вашу першую пакупку ў Музычнай скарбонцы і чакалі знака - вось ён ❤️

instagram.com/m_skarbonka
instagram.com/m_skarbonka
instagram.com/m_skarbonka
Прывітанне, сябры, на сувязі Ягор Цюкін!

Урэшце атрымалася вярнуць доступ да кіравання каналам. Мяркую, важна сказаць, што абнаўленняў у Музыцы беларускай больш не будзе.

Гэты праект быў вельмі важным у маім творчым шляху, але ён не заняў цэнтральнае месца ў ім.

Спадзяюся, вам былі цікавымі тыя артыкулы, відэа, інфаграфікі і, канешне, мемы, якія рабіліся для вас напрацягу існавання суполкі.

Усе творчыя намаганні цяпер занятыя развіццём крамы "Музычная скарбонка" - там вы можаце ўбачыць працяг тых ідэй, якія я прасоўваў праз MB - развіццё як такога беларускамоўнага навучання музыцы. Калі ласка, заходзьце на сайт m-skarbonka.by і падпісвайцеся на сацсеткі крамы (ніжэй будзе спіс), ну а ад Музыкі беларускай можаце смела адпісацца - гэта быў добры час, але ён скончыўся.

Да сустрэчы :)

instagram.com/m_skarbonka
tiktok.com/@m_skarbonka
twitter.com/m_skarbonka
youtube.com/@m_skarbonka
facebook.com/muz.skarbonka
HTML Embed Code:
2024/05/14 13:41:41
Back to Top