TG Telegram Group Link
Channel: Martsinovich Theatre
Back to Bottom
Акцёр Руслан Чарнецкі з Горкаўскага тэатра сабраўся ў дэпутаты. Не, гэта яго не жарт. Ідзе ад "Белай Русі". Разам з ім — дырэктар аднаго з энергетычных інстытутаў, якога прызначылі летась. Таму стаўлю на Чарнецкага.

Мне толькі шкада спектакль "Эдып", дзе ён іграе. Гэта апошняя пастаноўка вялікага Барыса Луцэнка ў рэпертуары Горкаўскага. Калі Чарнецкі стане дэпутатам, магчыма, яна знікне з афішы.

Ну, а ў гэтага акцёра вялікія перспектывы. Можа пасля дырэктарам тэатра стаць пасля старога Эдуарда Герасімовіча або ў Мінкульт пайсці, або яшчэ вышэй. Прыклад экс-купалаўца Генадзя Давыдзькі, які даслужыўся да кіраўніцтва БТ, паказвае, што ўсё магчыма.
Из Молодечно сегодня приходят такие новости: в местном Областном драматическом театре сегодня последний рабочий день на посту худрука у Валерия Анисенко.

В середине декабря он сдал спектакль "Башни Молодечненского замка". Отчет об этом стоит в районке Kraj.by (там, кстати, целый абзац посвящен "приемной комиссии" от Минкульта).

Интересно, куда Анисенко уйдет. В послужном списке Валерия Даниловича работа главрежем в ТЮЗе, Театре-студии киноактера, Белорусского радио, а еще худруком РТБД, Колосовского театра.

Да и кто займет вакантное место худрука в МДОТ тоже любопытно.
Дарагія чытачы!

Дзякуй, што чыталі канал у гэтым годзе!

Беларускаму тэатру ў 2023-м было вельмі няпроста. Але насуперак абставінам, лёсу, праблемам узнікалі новыя спектаклі, акцёры выходзілі на сцэны, а гледачы запаўнялі залі.

Пад Новы год хочацца верыць у цуды. Таму разам з асабістымі жаданнямі давайце загадаем пад елачкай, каб мы маглі бачыць на беларускай сцэне тое, што нам цікава, і тых, хто нас захапляе.

З надыходзячым!
Cціслая падборка таго, што адбылося за апошні час

* У РТБД на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча – яна павінна была адкрывацца заўтра, 16 студзеня

* У праекта Inexkult другая прэм’ера ў сезоне – 25 і 26 студзеня ў Варшаве адбудзецца імпрэза „Clausa fores” рэжысёра Юры Дзівакова. Анонс такі: “Гэта перфарматыўная дзея з элементамі оперы, якая паказвае сутнасць тыраніі і яе дэструктыўнае ўздзеянне на асобу і грамадства”. Спектакль ідзе на італьянскай і нямецкай мовах з беларускімі і польскімі субтытрамі. Квіткі тут.

* Днямі ў размове з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам беларусы ўздымалі пытанне, каб “Купалаўцам” нарэшце прадаставілі пляцоўку ў Варшаве, на якой маглі б выступаць усе айчынныя трупы. Эх. Многія беларускія акцёры ў Польшчы ўжо амаль два гады, а вырашэнне гэтага пытання ўсё ніяк не зрушыцца з месца.
Сёння ў РТБД адбылася прэм'ера спектакля "Вечар". На жаль, упершыню за апошнія гады прамой трансляцыі на сайце voka.tv не было.

Чаму, магу толькі здагадвацца. Зрэшты, папярэдняя трансляцыя спектакля "Забалоцце" была вельмі кепскай якасці. Тую пастаноўку Яўгена Карняга абяцалі паказаць іншым разам, але не спраўдзілася. Таму, магчыма, прычыны тэхнічныя. А, можа, і не.

Сюжэт "Вечара" наступны: трое старых — пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт — жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя сонца, неба, зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства.

У ролі Ганны — народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель. Дарэчы, сёння ёй 85 гадоў. Прэм'ера ў гэты дзень — падарунак на яе дзень народзінаў. Ганна — абсалютна яе роля па тыпажу і энергетыцы. Павінна атрымацца.
Сёння, 20 студзеня «Купалаўцы»
пакажуць на сваім Youtube-канале спектакль «Камедыя Юдзіфі». Пачатак у 20 гадзін па мінскім часе.
Глядзець можна тут.

Гэта першы анлайн-паказ купалаўскага спектакля з лістапада 2022 года (тады паказвалі "Рамантычнасць"). UPD: У снежні 2022-га адбыўся паказ "Сфагнума".

Аўтар п’есы — Сяргей Кавалёў, рэжысёр «Камедыя Юдзіфі» — Павел Пасіні. Прэм'ера адбылася ў ліпені 2023 года.

Гэта эксперыментальная пастаноўка. Яе анонс такі:

Замкнёная ў лімбе Юдзіф чакае прысуду. Яе акружылі кнігі, карціны, пласцінкі і фільмы. Яны распавядаюць розныя версіі той самай, адабранай у яе аднойчы, гісторыі. Юдзіф тысячагоддзямі шукае выйсця. Бог маўчыць. Затое нястомна працуюць СМІ.

Штучны інтэлект безупынна стварае новыя карціны даўно памерлых майстроў. Самі яны ўжо нічога не створаць, магчыма, іх катуюць у суседніх камерах. Але гэта толькі здагадка, бо праз тоўстыя муры нічога не чуваць.

Званок абвяшчае пачатак чарговай серыі бясконцага ток-шоу....
Сталічны Тэатр лялек анансаваў новы спектакль рэжысёра Яўгена Карняга.

Як сцвярджаецца ў анатацыі, "На черной-черной улице" — сапраўдны падарунак прыхільнікам страшылак і чорнага гумару. А таксама аматарам творчага трыа — Карняг, Нерсісян і Аверкава.

У спектаклі аб‘яднаны любімыя дзіцячыя страшылкі і казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна. Праз гэтыя змрочныя гісторыі рэжысёр прапаноўвае дарослым угледзецца ў нашыя страхі. Узгадаць, чаго мы пужаліся ў дзяцінстве і як змаглі перамагчы гэтыя пачуцці.

І ўсё ж страшылкі прымушаюць не толькі баяцца, але і смяяцца. На чорнай-чорнай вуліцы можна смела пасмяяцца над сваімі страхамі — дзіцячымі і сённяшнімі, каб яны зніклі назаўсёды.

Аўтар, рэжысёр і харэограф — Яўген Карняг
Мастак — Таццяна Нерсісян
Кампазітар — Кацярына Аверкава

ПРЭМ‘ЕРА
21 і 22 сакавіка | 19:00
18+
Квіткі паступяць у продаж 1 лютага
Афиша М@ртконтакта. И подводка к новости от Могилёвского театра🤦‍♀
У Мінску выйшла кніга "Внутри слов. Антология современной беларусской драматургии". Яе анонс такі:

"Данная книга открывает издательскую серию «Стрелы тишины», посвященную памяти известного деятеля беларусской культуры Алексея Стрельникова. Сборник содержит пьесы современных беларусских драматургов Алёны Иванюшенко, Константина Стешика, Марии Белькович, Влады Хмель, Коли Музыченко, а также театроведческое предисловие Анастасии Василевич".

Каштуе 29 рублёў, набыць можна тут.
"Если бы беларуский театрал перенесся на машине времени из июля 2020 года в начало 2024-го, то не узнал бы привычную сцену: исчезнувшие коллективы, запрещенные спектакли, эмигрировавшие актеры… Одним словом, пепелище, на котором оставшиеся пытаются сохранить остатки былой «роскоши».

Напісаў для нямецкага выдання "Дэкодэр" пра тое, што адбылося ў беларускім тэатры за апошнія пяць гадоў.
У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што Яўген Карняг стаў галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

UPD: 4 сакавіка пра гэта паведамілі афіцыйна.
Памёр вялікі рэжысёр Рымас Тумінас.

Дзякуй яму за ўбачаныя "Дзядзьку Ваню" і "Маскарад", "Прыстань" і "Яўгена Анегіна"... Гэта былі імгненні абсалютнага тэатральнага шчасця. Аднойчы змог сказаць яму пра гэта асабіста.

Лёгкіх нябёсаў.
Пішуць, што звальняюць дырэктара Музычнага тэатра Сяргея Пукіту. Заўтра апошні працоўны дзень. Наверсе не спадабалася песня Віктара Цоя "Перемен", якую выконвалі расіяне падчас гастроляў. Звальняюць за песню!

Людзі, якім я цалкам давяраю, адгукаюцца пра Пукіту станоўча. Кажуць, у калектыве яго ўспрымаюць ледзь не найбольш адэкватным дырэктарам Музычнага за шмат гадоў.

Калектывам Пукіта кіраваў з 2019 года.
Летам у Музычным тэатры прэм'ера, якая вартая ўвагі. Гэта балет "Купалле". На тое ёсць, як мінімум, дзве прычыны.

Гэта новы твор, які стварыла беларуская кампазітарка Лізавета Лобан. А да музычных твораў сваіх беларускія тэатры звяртаюцца надзвычай рэдка.

А ставіць "Купалле" харэограф Сяргей Мікель — за яго пастаноўкамі ("Вішнёвы сад", "Джэймс і Персік-велікан", "Пад•Свядомасць") цікава сачыць.

Прэм'ера "Купалля" — 7 ліпеня. Квіткі тут.
6 красавіка а 19-тай гадзіне на відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм'ернага спектакля РТБД і ЦБД "Вечар".
https://voka.tv/ru-RU/channels/voka_live

Згодна ў сюжэтам, героі пастаноўкі – Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма...
"Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Натуральна, дакладнай даты вам не скажа ніхто. Але пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю".

Выйшаў новы агляд пра сітуацыю ў беларускім тэатры за студзень-сакавік 2024 года.
РТБД анансаваў новую прэм'еру — спектакль "Хатыня". Спектакль, як вы можаце здагадацца, пра Другую сусветную.

Літаратурная аснова — аповесць Алены Кобец-Філімонавай “Жаўранкі над Хатынню”. Тэкст стары, напісаны яшчэ ў пачатку 1970-х. Калі каму раптам цікава, аповесць у перакладзе аўтаркі на рускую, можна прачытаць тут.

Драматургічны тэкст па матывах аповесці стварыў драматург Зміцер Арцюх. Паставіць спектакль рэжысёр Аляксандр Бародка, які ўжо раней працаваў у РТБД над пастаноўкай "Вось я і прыйшла" па Даніілу Хармсу.

Прэм'ера "Хатыні" — 30 мая (upd: перанос на 11 ліпеня). Квіткі тут.
На Літрадыё выйшла гутарка са мной, якую можна паслухаць на Спаціфай, ютубе і іншых платформах. У тым ліку, паразмаўлялі і пра тэатр.

З апісання:

45:51 Адкуль у Дзяніса цікавасць да мастацтва і тэатра

48:19 Ці можна без ведання мовы глядзець літоўскія спектаклі

49:38 Напісанне тэатральных рэцэнзій — праца або хобі? Ці можна крытыкай зарабляць на жыццё?

51:09 “Калі хочаш з усімі сябраваць — пісаць тэксты ты не будзеш!”

53:34 Што, акрамя грошай, можа натхніць людзей на тое, каб ствараць якасны культурны прадукт

https://litradio.link/podcasts/kalia-marcinovic/
HTML Embed Code:
2024/04/27 00:27:28
Back to Top