TG Telegram Group Link
Channel: Еўрарадыё | Еврорадио
Back to Bottom
У Беларусі заканчваецца прэпарат для ўсыплення. Пасля аналага жывёлы... ажываюць!

"Можа гэта жахі нейкія?" — кажуць супрацоўнікі адной з ветклінік.

Чытаць тут: euroradio.fm/u-belarusi-zakanchvaecca-preparat-dlya-usyplennya-paslya-analaga-zhyvyoly-azhyvayuc

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Страляніна ў Славакіі. На відэа патрапіў момант нападу на прэм'ера.
У замаху на прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца падазраюць паэта і пісьменніка Юрая Цынтулу. Яму 71 год.

Цынтулу называюць прыхільнікам адной з апазіцыйных партый — "Прагрэсіўная Славакія" (яна ўжо асудзіла замах).

Паводле папярэдніх звестак, зброя ў стралка была на законных падставах. Інфармацыі пра матывы Юрая Цынтулы пакуль няма. Адсутнічае і афіцыйная інфармацыя пра асобу стралка.
Дэма відэагульні "Hollywood Animal" стане даступна на PC ужо 30 траўня. Пра гэта супрацоўнікі заснаванай у Мінску студыі Weappy паведамілі ў сваіх сацыяльных сетках.

Да анонсу аўтары Hollywood Animal апублікавалі кароткаметражку "Poor Sheep", падзеі якой адбываюцца ў сусвеце сімулятара.

Weappy вядома серыяй гульняй "This Is The Police".

https://youtu.be/axAnawzi7Y0?si=oopC6opKhDEmfWE0
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі футбаліст Мікалай Іваноў забіў адзін з самых хуткіх галоў у гісторыі ды яшчэ з цэнтра поля. Ён вызначыўся на першых секундах матчу расійскай Д3 (другой лігі).

Іваноў гуляе за пяцігорскі "Машук-КМВ". Беларус нанёс удар адразу пасля стартавага свістка і мяч ужо на 3-й секундзе заляцеў у сетку брамы "Хіміка"!

Мікалаю Іванову 24 гады. Ён пачынаў кар'еру ў мінскім "Дынама", пасля былі "Гомель", "Іслач", "Нафтан", "Мінск" і "Макслайн". У РФ футбаліст працаўладкаваўся ў 2024 годзе.
Мінадукацыі прыдумала, як закрыць выпускнікам шлях у Польшчу!

Расказваем, што адбываецца і на што можна спадзявацца.

Чытаць тут: euroradio.fm/znnedasvedchanyya-minadukacyi-prydumau-yak-zakryc-vypusknikam-shlyakh-u-polshchu

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Прэм'ер-міністра Славакіі паспяхова прааперавалі пасля замаху. Пра гэта паведамляе тэлеканал ta3.

Паводле інфармацыі тэлеканала, Роберт Фiца ў стабільным стане і размаўляе.
Замах на прэм’ера Славакіі — галоўная падзея дня. Аднак мы знайшлі і іншыя міжнародныя навіны для нашай штодзённай рубрыкі #ІхНоравы

Чытаць тут: euroradio.fm/u-premera-slavakii-stralyali-na-ganku-doma-kultury-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 15 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:10 Чым скончыцца прарасійскі шлях кіраўніцтва Грузіі?

11:20 Навіны спорту

13:10 Чаму рускія губляюць аўтарытэт у былых краінах СССР?

22:31 Навіны шоу-бізу

24:49 Прыніжалі, абражалі і прымушалі есці соль. Тэрмінавік — пра беларускае войска
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Польскі Сейм прыняў папраўку, якая дапаможа паступіць беларусам у польскія вну без даведкі ад Мінадукацыі. Пацвердзіць атэстат , каб працягнуць адукацыю, можна будзе непасрэдна ў Польшчы.

Раней такую магчымасць мелі толькі замежнікі са статусам уцекача ці з дадатковай аховай. Раней стала вядома, што беларускае Мінадукацыі перастала выдаваць абітурыентам даведкі, якія пацвярджалі сярэднюю адукацыю ў РБ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Арыштаваны за напад на славацкага прэм'ера Юрай Цынтула можа быць звязаны з прарасійскай ваенізаванай групоўкай. Slovenskí Branci адзначыліся сяброўствам з "Начнымі ваўкамі", неафіцыйнай аховай расійскага ўраду і шэрагам экстрэмісцкіх у Славакіі арганізацый.

Цікава, што ў “Вікіпедыі” артыкул пра Цынтулу з'явіўся праз гадзіну пасля страляніны, прычым на ўкраінскай мове. Знайсці "ўкраінскі след" у чым заўгодна лягчэй, калі стварыць яго самім.
Беларусы сталі дасылаць і атрымліваць менш замежных грашовых пераводаў. Сёлета ў першым квартале з краіны даслалі толькі $12 млн, што на 32% менш у параўнанні з першымі трыма месяцамі 2023-га.

Скараціўся на 1% і аб'ем пераводаў у Беларусь з-за мяжы — іх налічылі $35,3 млн. Цяпер атрымаць ці адправіць грошы можна толькі праз тры сервісы: расійскія "Юністрым" і "Залатую карону" ці амерканскі Money Gram.
У Сербіі затрымалі чалавека, які мог пагражаць бяспецы прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Гэта жыхар Самбора, які апублікаваў пагрозы ў інтэрнэце.

У тэксце ён дапускаў, што Вучыч "можа стаць наступным" пасля замаху на славацкага прэм'ера Роберта Фіца. За страляніну ў Славакіі затрымалі пісьменніка Юрая Цынтулу, які можа быць звязаны з мясцовай прарасійскай групоўкаў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта не вайна — проста дзеці выпадкова падпалілі самалёт-помнік у Бягомлі. Згарэлі пяць ілюмінатараў, агонь пашкодзіў фарбу на самалёце.

Іл-14Т пастаўлены ля трасы Мінск-Віцебск як напамін пра колішні партызанскі аэрадром.
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце наш анонс на чацвер, які абяцае быць насычаным (час пазначаны мінскі):

12:00 — паліталагіня, псіхааналітык Веста Янусік-Свендсэн у праграме "Ідэя Х";

13:00 — лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у КР Віталь Савюк;

14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман;

15:00 — кандыдаты ў дэлегаты КР з выбарчага спіса “Моладзевы наступ” Алана Гебрэмарыям і Яўген Каравулаў.

Задавайце свае пытанні гасцям!
СК дадаў 104 асобы ў спіс фігурантаў крымінальнай справы "Беларусаў замежжа". Сілавікі пераследуюць людзей, якія сёлета выйшлі на мітынгі ў Дзень волі ў Варшаве, Вільні, Уроцлаве, Батумі, Празе ды іншых гарадах свету.

Абвінавачваюць людзей, па традыцыі, у "экстрэмізме" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь". Ведамства атрымала звесткі пра нерухомасць і іншую маёмасць фігурантаў справы — яе аглядаюць, на некаторыя аб'екты ўжо наклалі арышт.
У LEIBONIK выйшла песня пад назвай Jaryły Kryž. Кампазіцыю Сяргей Башлыкевіч прысвяціў загінулым патрыётам Беларусі.

"Няхай Патрыёты спяць спакойна", напісаў музыка.

На стварэнне сінглу яго натхніў распаўсюджаны ў беларускай культуры крыж з двумя папярэчынамі — яго называюць у тым ліку "крыжам Ярылы", звязваюць з родавым гербам Ягелонаў, ён выўляецца таксама на тарчы вершніка з "Пагоні".
HTML Embed Code:
2024/05/16 08:27:25
Back to Top