TG Telegram Group Link
Channel: Студэнцкая думка
Back to Bottom
🎨 Беларускіх мастакоў ведаюць паўсюль, а іх працы ўпрыгожваюць галерэі з усяго свету. Такія прозвішчы як Шагал, Орда ці Страмінскі вядомы шмат каму, але што такое беларускае сучаснае мастацтва? Мы вырашылі падрыхтаваць для вас гэты пост, які распавядае пра сучастных беларускіх мастакоў і іх знакамітыям працы, з якімі можна азнаёміцца не толькі пайшоўшы ў галерэю, але і проста ў Instagram.
🔴 Чытайце ў нашым новым дайджэсце, чым запомніўся нам мінулы тыдзень ⬇️

🔸Цяпер без экзаменаў можна будзе паступіць у тры ВНУ:
1. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
2. Беларуска-Расейскі ўніверсітэт;
3. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

Варта адзначыць, што тут ёсць пэўныя ўмовы:
▫️неабходна засвоіць асобныя прадметы, модулі на павышаным ўзроўні пры ліцэях гэтых ВНУ;
▫️мець адзнакі не ніжэй за 9 па профільных прадметах і не ніжэй за 8 па астатніх.

Таксама без экзаменаў у беларускія ўніверсітэты могуць быць залічаны:
▫️тыя, хто падаюцца па дагавору мэтавай падрыхтоўкі;
▫️пераможцы рэспубліканскіх (ІІІ этап), міжнародных і ўніверсітэцкіх алімпіяд;
▫️выпускнікі_цы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку па рэкамендацыі;
▫️тыя, хто здалі расейскі адзіны дзяржаўны экзамен (пры залічэнні на платную форму навучання).

У дадатак на спецыяльных умовах у ВНУ могуць паступіць дзеці вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, а таксама тыя, хто наведвалі розныя гурткі ваенна-патрыятычнай скіраванасці.

🔸 На мінулым тыдні быў апублікаваны дакумент, у якім акрэсліваюцца верагодныя планы Расеі па ўмацаванні свайго ўплыву ў Беларусі. У ім важнае месца займае апісане павелічэння расейскага ўплыву ў беларускай сферы адукацыі. У адпаведнасці з ім плануецца:
▫️стварэнне прарасейскіх суполак уплыву на беларускую навуковую супольнасць;
▫️павелічэнне колькасці беларусаў у расейскіх ВНУ за кошт узаемнага прызнання вынікаў ЦЭ І АДЭ;
▫️стварэння філіялаў расейскіх універсітэтаў у Беларусі, адкрыццё расейскай школы і дадатковых кабінетаў рускай мовы ў беларускіх ВНУ.

🔸Цяпер ВНУ Расеі будуць прымаць беларускіх абітурынтаў_ак па выніках новага цэнтралізаванага экзамена. У апошнія два гады расейскія ўніверсітэты ўжо прымалі вынікі ЦТ, да гэтага трэба было здаваць Адзіны дзяржаўны экзамен.

🔸У Акадэміі кіравання з гэтага года абітурыентам_кам трэба будзе прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. “Гэта будзе допускам да ўдзелу ў конкурсе на паступленне” - адзначыў рэктар Вячаслаў Даніловіч. У дадатак, акрамя абавязковай, характарыстыкі, абітурыентам_кам трэба будзе мець дзве рэкамендацыі з апошняга месца працы, службы ці вучобы і ад мясцовага органа выканаўчай улады.

🔸На гэтым тыдні ў Задзіночання беларускіх студэнтаў_ак выйшла справаздача аб стане беларускай акадэміі ў 2022 годзе. У ёй сабраны доказы пераследу і парушэнні правоў беларускіх студэнтаў_ак і выкладчыкаў_ыц. Вельмі раім азнаёміцца, каб зразумець ступень рэпрэсій у Беларусі ў бок студэнцкай супольнасці.
🎓 Беларуская ВНУ ў Вільні, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – гэта адзін з першых прыватных універсітэтаў Беларусі, які быў створаны па прыкладзе еўрапейскіх гуманітарных з сістэмай “Liberal Arts”.

У свой час Лукашэнка яго ахарактарызаваў як праект, які “рыхтаваў новую беларускую эліту, якая павінна была б з часам прывесці Беларусь на Захад”, за што ўніверсітэт і пазбавілі ліцэнзіі. У сённяшнім пасце распавядаем вам пра ЕГУ, гісторыю адзінага беларускага ўніверсітэта ў выгнанні.
💪 Віншуем усіх дзяўчат з днём эмансіпацыі і барацьбы за правы жанчын!

Як і сто гадоў таму, калі задумвалася гэтае свята, жанчыны ва ўсім свеце, на жаль, працягваць сутыкацца з несправядлівасцю і дыскрымінацыяй з-за іх полу і гендэру, церпяць ад хатняга гвалту і асуджэння з-за выбару “нежаночай працы”. Менавіта таму сёння у многіх краінах жанчыны выйдуць на дэманстрацыі, каб нагадаць, што яны маюць права абіраць, як ім распараджацца сваім целам і жыццём.

У сувязі з гэтым СД падрыхтавала для вас некалькі лічбаў, датычных правоў жанчын у Беларусі ⬆️
🔴ПВК “Родан” і адмена адтэрміновак. Чытайце апошнія навіны ў нашым дайджэсце:

🔸У Беларусі адбыліся масавыя затрыманні школьнікаў за спробу зладзіць сустрэчы так званага ПВК “Родан”. У гандлёвым цэнтры Гомеля было затрымана 200 чалавек, з якіх 183 з’яўляліся непаўнагадовымі. У Менску затрымалі 80 чалавек. У Брэсце і Оршы таксама прайшлі затрыманні. СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу за спробу зладзіць незаконнае масавае мерапрыемства, падлеткаў паставілі на ўлік, а паўнагадовых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Інтэрнэт-мем ПВК “Родан” з’яўляецца алюзіяй на злачынную групіроўку “Геній Родан” з анімэ Hunter x Hunter і не з’яўляецца у прамым сэнсе слова прыватным вайсковым комплексам.

🔸 У сваю чаргу на з’яўленне ПВК “Родан” адрэагавала і Міністэрства адукацыі Беларусі. Міністр Андрэй Іванец заявіў, што “моладзь можа быць падвергнута ўплыву дэструктыўных рухаў”. У якасці альтэрнатывы ён прапанаваў удзельнічаць у патрыятычных, спартыўных, культурных гуртаках розных напрамкаў.

🔸Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў, што адтэрміноўку для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, патрэбна скасаваць, каб у краіне былі “роўныя правы і магчымасці”. Адзначаецца, што тых, хто ўжо навучаецца за мяжой, змены не закрануць. А вось тыя, хто пасля прыняцця новаўвядзенняў пажаде паехаць навучацца за мяжу, больш не змогуць атрымаць “адтэрміноўку”. Выключэнні застануцца для студэнтаў, якія былі адпраўлены на вучобу ў іншыя краіны па накіраванні дзяржаўных органаў.

🔸Міністэрства адукацыі заявіла пра новаўвядзенне ў школьную форму другога абавязковага элементу дзеля аднастайнасці навучэнцаў. Адзначаецца, што школа сама зможа абраць гэты элемент: то бок калі да гэтага ўжо была ўведзена камізэлька, то цяпер можна будзе дапоўніць вобраз нагавіцамі ці спадніцай.

🔸 Не так даўно была затрымана выкладчыца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Наталля Мартусевіч. З выкладчыцай з’явілася “пакаяльнае відэа” на канале магілёўскага ГУБАЗіКу, дзе яна сцвярджае, што “пісала ў экстрэмісцкія чаты” і “зарэгістравалася ў плане “Перамога””. Цяпер жанчына на волі.

🔸Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 гады калоніі за каментар незалежнаму СМІ. Адзначаецца, што пасля вынясення выраку яна ўсміхнулася і сказала: “Прыйдзе вясна!”

🔸У шведскіх школах цяпер можна будзе вывучаць беларускую мову. Такое рашэнне дамаглася беларуская дыяспара ў Швецыі дзякуючы перамовам з мясцовым дэпартаментам адукацыі. Адзначаецца, што беларускую мову можна будзе вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у муніцыпалітэце.

🔸Тры выкладчыцы беларускіх ВНУ паедуць у акупаваны Луганск на канферэнцыю “Ваенная журналістыка ў сучасным свеце”. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прафесарка ГрДУ Марыя Канюшкевіч, загадчыца адной з кафедр ВДУ імя П. Машэрава Ірына Зайцава і Алена Муратава, прафесарка ВДУ імя П. Машэрава.
HTML Embed Code:
2024/05/08 02:52:58
Back to Top