TG Telegram Group Link
Channel: Белсат
Back to Bottom
Ці варта, на вашую думку, вярнуцца да пераводу гадзіннікаў на зімовы/летні час?
Anonymous Poll
33%
Вядома ж, так
19%
Цяжка сказаць
47%
Вядома ж, не
😳 Затрымалі за тое, што хадзіў на суды

У Берасцейскай вобласці сілавікі пахваліліся затрыманнямі асобаў, якія наведвалі судовыя пасяджэнні ў палітычных справах.

☝️ Іх вінавацяць у садзейнічанні праваабарончаму цэнтру, прызнанаму экстрэмісцкім фармаваннем. Верагодна, маецца на ўвазе «Вясна».

Праз VPN Без VPN

#рэпрэсіі
📺 Кароткае выданне навінаў. Асноўнае на гэтую гадзіну

🔸 Расейцы пачалі скупаць прадукцыю беларускіх НПЗ, бо іхныя заводы нішчыць ЗСУ;

🔸 З'явіцца шчэ адно БТ, але з кругладзённымі «навінамі»;

🔸 На Берасцейшчыне ГУБАЗіК палюе на тых, хто дапамагае праваабаронцам;

🔸 «ЯндэксМузыка» заблакавала старонку беларускага музыкі зоркі TikTok, які збег з Беларусі праз пераслед;

🔸 39 Нобэлеўскіх лаўрэатаў патрабуюць не прызнаваць Пуціна прэзідэнтам РФ;

🔸 Дзіцячае велікоднае свята для выхаванцаў заапарку;

https://youtu.be/BLLvQbDc6Fk?si
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😬 Насельніцтва Беларусі за год знізілася на цэлы Ваўкавыск

Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 155 978 асобаў.

Адзначым, што з часоў пандэміі каронавіруса ўлады Беларусі перасталі публікаваць статыстыку адносна смяротнасці, нараджальнасці і міграцыі насельніцтва.

Пры гэтым і раней эксперты крытыкавалі тое, як Белстат улічвае тых, хто выехаў з краіны. І цяпер афіцыйныя звесткі супярэчаць інфармацыю пра мігрантаў.
Выпадкова жудасная падборка навінаў

📌 У Добрушы жанчына, у якой адабралі дзяцей, накінулася з нажом на пракурорку і чыноўніц выканкаму. Жанчыну арыштавалі.

📌 Тым часам у Санкт-Пецярбурзе арыштавалі 43-гадовага грамадзяніна Беларусі за катаванне сваёй дачкі. Паводле следства, бацька збіваў 12-гадовую дачку, не даваў ёй ежы, трымаў на ланцугу, забараняў хадзіць у туалет, замест гэтага пакідаў у пакоі вядро.

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
This is Belarus 😉 Прызнавайцеся, далучыліся да флэшмобу?

Флэшмоб у Instagram выйшаў з-пад кантролю. У сацсетках беларусы і беларускі масава паказваюць сваю Беларусь. Часам гэта і смешна, і трагічна, але часцей за ўсё неймаверна прыгожа.

Мы таксама не прайшлі міма. А якая яна ў вас – ваша Беларусь?

Яшчэ больш прыгажосці на нашай старонцы ў Instagram 📷
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💁 Спачатку ён ідзе на выбары, а потым «не ўсё так адназначна»

У праграме «Двубой» з палітолагамі Паўлам Усавым і Пётрам Рудкоўскім разбіраемся, якія шанцы, што Лукашэнка зноў абвесціць сябе прэзідэнтам Беларусі.

Глядзіце поўнае выданне праграмы на youtube-канале «Белсат NEWS» 🎞
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
Сербскі суд адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта Справу разгледзяць нанова. Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе патлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесенае рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту…
🙌 Сябры Андрэя Гнёта звяртаюцца па дапамогу

Рэжысёра Андрэя Гнёта абараняюць чатыры адвакаты, яны працуюць ужо пяты месяц. Бацькі хлопца не маюць магчымасці заплаціць, таму распачаты збор грошай.

Пазасудовая калегія Вышэйшага адміністрацыйнага суда ў Бялградзе 1 красавіка пастановіць, ці выдаваць маладзёна Беларусі. Першае пасяджэнне 26 сакавіка наведалі прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў краінаў ЕЗ і праваабаронцы. Дыпламатаў запрасілі беларускія дэмакратычныя сілы.
Раскрытая яшчэ адна шпіёнская сетка ў Еўропе, якая працуе на Крэмль

Працаўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы зладзілі ператрусы і выявілі дзейнасць па паслабленні пазіцыяў Еўропы і дыскрэдытацыі Украіны. Адной з задачаў такой сеткі была адміністрацыя сайту, дзе публікаваліся прарасейскія артыкулы, каментары і інтэрв’ю.

Спецслужбы таксама канфіскавалі 48,5 тысяч еўраў і 36 тыс долараў, шэраг электронных носьбітаў, у тым ліку мабільныя тэлефоны.

Усяго за 7 гадоў (2016–2023) Агенцтва ўнутранай бяспекі і Служба вайсковай контрвыведкі Польшчы затрымалі 46 асобаў, падазраваных у супрацы з выведкамі Расеі ці Беларусі.
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Расея павялічвае імпарт паліва з Беларусі

🔸 За год у Беларусі насельніцтва зменшылася амаль на сорак пяць тысяч чалавек

🔸 Вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую будуць судзіць

🔸 Чысты чацвер у каталікоў – як рыхтуюцца ў розных краінах свету

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/3xQKQCoIAZo

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⛔️ Вера Ціханава пазбавілася дому і слыху пасля расейскага абстрэлу

Дом гэтай жанчыны знішчыла расейская авіябомба
🤨 У нас пытаннечкі да пашпарту Новай Беларусі

З імі мы прыйшлі на размову да прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах, намесніка Святланы Ціханоўскай Валеру Кавалеўскаму

Пашпарт Новай Беларусі будзе бясплатным – ці трэба будзе заплаціць, каб атрымаць яго? А хто будзе выдаваць? Дык калі яго ўрэшце чакаць?

Праз VPN Без VPN
Белсат
💬 Уда Дыркшнайдэр: «Мы не можам граць у Расеі. Ва Украіне таксама...» Калі пачалася поўнамаштабная вайна, ліадар Гэві-мэтал-гурт «U.D.O.» Уда Дыркшнайдэр быў адным з першых мэтал-вакалістаў, якія рашуча асудзілі расейскую агрэсію. ☝️ Пры гэтым гурт надзвычай…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Я не буду гаварыць пра палітыку»

Аляксей Дзікавіцкі
ўзяў інтэрв’ю ў лідара Гэві-мэтал-гурта «U.D.O.», нямецкага рок-музыкі Уда Дыркшнайдэра, пра альбомы і голас, стаўленне да палітыкі і канцэрты ў Расеі.

Чытайце размову цалкам👇

Праз VPN Без VPN
😳 «Бюро»: адзіную ў Беларусі прыватную ахоўную кампанію ўзначаліў целаахоўнік Лукашэнкі

Новы кіраўнік «ГардСэрвісу» Юрый Альшэўскі каля 20 гадоў працуе ў службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

А жонка Альшэўскага Святлана Сакалоўская надоечы стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

Праз VPN Без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 Андрэй Любецкі

Лекар, 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Менску сківічным хірургам.

Згодна з версіяй следства, хірург «неаднаразова публічна выказваўся аб прынятым рашэнні парушыць дадзеную ім медычную клятву... і ўсяляк перашкаджаць аказанню медычнай дапамогі супрацоўнікам міліцыі і чальцам іх сем’яў, заклікаў сваіх калегаў да падобных супрацьпраўных дзеянняў».

Таксама спадара Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў як мінімум васьмі пратэсных акцыях у Менску і напісанні допісаў у сацсетках, якія кваліфікавалі як абразы і распальванне варожасці.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

#рэпрэсіі
☝️ Доктар Станіслаў Салавей будзе бараніць правы беларускіх медыкаў у замежжы

Ён прызначаны намеснікам Вольгі Гарбуновай –прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету. Галоўнай ягонай задачай будзе рыхтаванне рэформы сістэмы аховы здароўя.

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚗 «Гарантуйце, што аўта ў выніку не трапіць на расейскія дарогі»

У Расею з Еўразвязу могуць трапіць толькі аўты з рухавіком да двух літраў, але з Беларуссю гэтыя абмежаванні не сінхранізаваныя. Разабраліся ў сітуацыі☝️

Як ЕЗ узяўся за пастаўкі аўто праз Беларусь у РФ і што ад таго беларусам, чытайце ў нашым матэрыяле

Праз VPN Без VPN
#рэпрэсіі Асноўнае за 28 сакавіка

🔻 У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай;

🔻 Затрыманы жыхар Меншчыны. Сцвярджаецца, што мужчына хацеў далучыцца да ўкраінскай арміі і спрабаваў нелегальна перайсці мяжу;

🔻 У Рагачоўскім раёне быў затрыманы Іван Скуратовіч;

🔻 Сілавікі пахваліліся затрыманнямі асобаў, якія наведвалі судовыя пасяджэнні;

🔻 КДБ затрымаў гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага;

🔻 Сябры Андрэя Гнёта, якому пагражае дэпартацыя ў Беларусь, звяртаюцца па дапамогу;

🔻 У Гомлі асудзілі вядомую велаактывістку Святлану Кароль;

🔻 Прызналі «экстрэмісцкім» артыкул у нямецкай газеце пра смерць Алеся Пушкіна. А таксама ў спіс трапілі шэраг суполак і старонак, у тым ліку – «Filiżanka», Belarus Women’s Foundation», «Вольныя паштоўкі» і г.д;

🔻 «Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»;

🔻 У Беларусі яшчэ сем чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі;
💥 #галоўнае за 28 сакавіка

✔️ Насельніцтва Беларусі за год знізілася на цэлы Ваўкавыск;

✔️ Улады забыліся, што абяцалі пачаць рамонт Чырвонага касцёлу ў Менску;

✔️ Ад сёння набыла моц забарона на валоданне і абарот беспілотнікаў. Што рабіць, калі ў мяне застаўся дрон?

✔️ Святлана Ціханоўская заклікала ўлады краінаў Рады Еўропы падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі;

✔️ У Польшчы выявілі сетку прарасейскіх шпіёнаў;

✔️ У Вільні 11 гадзінаў тушылі пажар на аўтамабільным сметніку;

✔️ Туск адзначыў, што нішто не спыніць падтрымання Польшчаю Украіны;

✔️ Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 28 сакавіка;
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
HTML Embed Code:
2024/03/29 00:07:18
Back to Top