TG Telegram Group Link
Channel: Белсат
Back to Bottom
📷 Тыдзень у фотаздымках

Пратэст экаактывістаў з нагоды Дня Зямлі ў Сеуле, польска-літоўскія вучэнні каля Сувальскага калідору, 50-ая гадавіна ваеннага перавароту ў Партугаліі – сабралі фотаздымкі за тыдзень ☝️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ЭКСКЛЮЗІЎ! Белсат + Belpol – знайшлі першую замежную рэзідэнцыю Лукашэнкі

Як лукашэнкаўцы прадалі самі сабе ўчастак і плануюць зарабіць $526 млн

Дзе ён знаходзіцца, колькі каштуе і якія ў ім «дызайнерскія» рашэнні.

Другую частку расследаванне глядзіце на YouTube-канале «Belsat NEWS» 🎞
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 #галоўнае за 28 красавіка

📌 Сёння ў праваслаўных вернікаў – Вербная нядзеля;

📌 Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысячаў даносаў у КДБ;

📌 Тры ракеты праляцелі праз паветраную прастору Беларусі падчас расейскіх абстрэлаў Украіны;

📌 4 км складае чарга на ўезд у Беларусь з боку Літвы;

📌 Міністр абароны Лукашэнкі сустрэўся з іранскімі калегамі і пахваліў іх абстрэлы Ізраілю;

📌 57-гадовы грамадзянін Расеі арыштаваны ў Нямеччыне па падазрэнні ў забойстве дваіх украінцаў;

📌 Ізраіль змяняе правілы прыёму турыстаў;

📌 Вынікі 795-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;

#рэпрэсіі

✔️ Пасля даносу правакатара з чат-рулеткі затрымалі беларуса;

✔️ Абласная назіральная камісія наведала пенітэнцыярныя ўстановы Наваполацка і паведаміла, што не знайшла парушэнняў;
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Яшчэ адна рэзідэнцыя Лукашэнкі, толькі ў Расеі

Праз VPN

Ініцыятыва «BELPOL» апублікавала цікавае расследаванне пра махінацыі рэжыму, у якіх удзельнічае Расея і Эміраты. Схема звязаная з зямлёй у Сочы, праз якую Лукашэнка хоча зарабіць $526 млн і нават пабудаваць сабе новую рэзідэнцыю. Расказваем, пра што даведаліся былыя сілавікі.

🔺Прэзідэнт Польшчы зноў заявіў, што хоча размеціць у краіне ядравую зброю

Праз VPN

Ужо другі раз за тыдзень тэма ядравай зброі агучваецца польскім прэзідэнтам. Ці рыхтавацца нам да яшчэ адной ядравай краіны ў рэгіёне? Абмяркуем таксама гатоўнасць NATO на такі крок.

🔺З Беларусь у Польшчу за 6 гадзін – ці гэта рэальна?

Праз VPN

Прааналізавалі ўсе варыянты, як можа трапіць у Польшчу з нашай краіны і здзівіліся, што ёсць такія хуткія шляхі. Праўда, яны будуць дорага каштаваць. Падрабязней у артыкуле.

#штопачытаць
Сілавікі затрымалі студэнтаў БНТУ за планы «падарваць Беларусь»

Пра гэта заявілі ў анонсе «расследавання» прапагандысты з АНТ. Паводле іх, арыштаваных студэнтаў завербавала СБУ, а дзейнічалі яны нібыта пад кіраўніцтвам... «Чырвонай жабы» і «Чорных салаўёў».

На відэа можна пабачыць допыты чатырох студэнтаў.
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белсат
🤡 Мінабароны Беларусі хоча зрабіць з паляўнічых – снайпераў

Яшчэ раней пра такую мару распавядаў былы міністр Шуневіч. Цяпер жа ён кажа пра вялікую колькасць жадаючых вывучыцца праз такую праграму.

Паводле яе, снайперам можа стаць нават рыбалоў. Пасля новай спецыяльнасці беларусы будуць далучаны да «народнага апалчэння».

Дарэчы, у беларускай суполцы паляўнічых і рыбаловаў – каля 60 тысяч асобаў.
16-гадовы Адам Кадыраў атрымаў пасаду ў кіраўніцтве ўніверсітэту імя Пуціна

Цяпер ён будзе адказны за навучэнне спецназу. Падлетак ужо паўгода з'яўляецца ахоўнікам свайго бацькі.

У сацсетках здзіўляюцца «прафесійным узростам» і ўзнагародамі Адама Кадырава. Паглядзіце, колькі ў яго медалёў!
Рэжым Лукашэнкі прызнаў «DW Беларусь» «экстрэмісцкім фармаваннем»

Вядомае нямецкае выданне абвінавачваюць у «падрыхтоўцы замахаў на суверэнітэт, дыскрэдытацыі і абразе службовых асоб».

Cайт Deutsche Welle заблакавалі ў Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2021 года. У сакавіку 2022-га экстрэмісцкай прызнана ўся сетка DW.

Тым часам, у Беларусі «экстрэмісцкімі» прызнаны каля 300 інтэрнэт-рэсурсаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😵‍💫 Стварэнне культу асобы Лукашэнкі выходзіць на новы ўзровень

Помнікаў яму яшчэ не ставілі, затое партрэтаў намалявалі шмат
🔻 Будзьце пільныя! Офіс Ціханоўскай папярэдзіў аб фішынгавых рассылках

Рассылаюць лісты з падробленых адрасоў, падобных да афіцыйных кантактаў Офісу Святланы Ціханоўскай.

☝️ Фішынг – адзін з відаў інтэрнет-махлярства. Зламыснікі выкарыстоўваюць адрасы, падобныя на рэальныя, каб атрымаць розныя дадзеныя ў няўважлівых карыстальнікаў. Пяройдучы па фішынгавай спасылцы, карыстальнік, як правіла, бачыць старонку, максімальна падобную на старонку рэальна існай арганізацыі, дзе яму прапануецца ўвесці асабістыя дадзеныя
HTML Embed Code:
2024/04/29 08:57:11
Back to Top