TG Telegram Group Link
Channel: Беларускі піонэр
Back to Bottom
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Сучаснае сэктанцтва на Беларусі" з серыі "Бібліотэка бязбожніка", Менск, 1929 год (фота М.Нікалаева).
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №4 1934 года.
Роўна 100 гадоў таму БССР перайшла на адлік часу згодна з міжнароднай сістэмай часавых паясоў.
#беларускаяработніца
Першамайская вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №8 1929 года.
#мастацтвабсср
Бюст паэта Максіма Багдановіча працы скульптара Аляксандра Грубэ. Менск, 1929 год.
#архітэктурабсср
Праект Дзяржаўнага тэатра БССР у Менску ад ленінградскага архітэктара Ноя Троцкага, прадстаўлены на конкурс 1934 года.
#звязда
У 1920-я тэрмін "зарплата ў канвертах" не меў такіх негатыў канатацый, як зараз. Зацемка пра новы метад выплаты зарплаты на фабрыцы "Чырвоная Бярэзіна" з газеты "Зьвязда" №85 1928 (знайшоў Віталь Аніська).
#кнігібсср
Вокладка дзіцячай кнігі "Воўк дурань", Менск, 1928 год (фота М.Нікалаеў).
Forwarded from Звязда
Памяці беларускага мастака-графіка

Не той Малевіч.

zviazda.by
#звязда
Натыкнуўся ў газеце "Звезда" №74 ад 1924 года на падборку прыкладаў выключэння чальцоў з кампартыі (раней такога нешта не заўважаў, бывала, проста спісы прозвішч выключаных з партыі друкавалі, а тут разгорнуты артыкул з апісаннем прычын выключэння).
На ілюстрацыі парачка прыкладаў з таго артыкула, фармулёўкі канешне спецыфічныя, дый канкрэтыкі па "разлажэнню партыі" не хапае.
#звязда
Шапка газеты "Звязда" №104 ад 9 мая 1935 года.
Дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб БССР паводле Канстытуцыі БССР 1927 года.
Віцебскі краязнаўца Сяргей Марціновіч піша:
"У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі захоўваецца фотаздымак перадваеннай экзспазіцыі з даспехамі японскага самурая. Калі ён быў зроблены?
З газеты "Віцебскі рабочы", 15 красавіка 1939 года:
"Выключны інтарэс уяўляе рыхтуючаяся выстаўка "Наглядны ўрок гісторыі". Гэта выстаўка азнаёміць наведвальнікаў з тым, як вялікі рускі народ змагаўся з іншаземнымі ворагамі, спрабаваўшымі захапіць свяшчэнную зямлю нашай краіны. Тут будуць адлюстраваны падзеі, пачынаючы з боя з псамі-рыцарамі на Чудскім возеры ў 1242 годзе, і канчаючы падзеямі ля возера Хасан летам 1938 года".
"
#кнігібсср
Вокладка паэмы Міхася Чарота "Ленін", Менск, 1926.
Беларускі піонэр
Спісывай, але не рыхт у рыхт... На сайце музея Акадэміі мастацтваў Пецярбурга знайшоўся праект Залі народных сходаў 1906 года ад архітэктара Перацятковіча Мар'яна Мар'янавіча (1872-1916), які нешта вельмі нагадвае) З гэтай нагоды паўстае пытанне, ці не быў…
І зноў вяртаюся да нядаўняй тэмы - так сказаць, пошукаў вытокаў знешняга выгляду мінскага Опернага тэатра працы архітэктара Іосіфа Лангбарда.
Трапілася на вочы адна ранняя праца архітэктара - праект на конкурс крэматорыя ў Петраградзе, які праходзіў у 1919 годзе. І хаця гэты праект Лангбарда менш падобны на праект Залі народных сходаў Перацятковіча 1906 года, пра які пісалася вышэй, і больш на рымскі маўзалей Адрыяна, але можна зразумець, што тэма вялікага цыліндрычнага будынка з "вушамі" захапіла Лангбарда ледзь не на самым пачатку архітэктурнай дзейнасці і рэалізавалася толькі праз 20 гадоў у выглядзе опернага тэатра ў Мінску, які быў адчынены ў 1939 годзе.
#звязда
Аказваецца літаб'яданне "Маладняк" не толькі літаратурнай дзейнасцю займалася, але і выпускала паштоўкі з партрэтамі і відамі Менска і Беларусі. Праўда, невядома ці захавалася хоць адна з тых паштовак, я такіх ніколі не бачыў.
"Звезда" №42 1926 года.
#архітэктурабсср
Галоўны корпус Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) у Менску на фотках 1938 і 1940 гадоў.
Будынак узведзены на пачатку 1930-х па праекце Георгія Лаўрова і перабудаваны напрыканцы 1930-х па праекце Наталлі Макляцовай (пасля вайны зноў перабудаваны з наданнем неакласічных рысаў).
HTML Embed Code:
2024/05/18 02:16:14
Back to Top