TG Telegram Group Link
Channel: Беларускі Дом
Back to Bottom
🤵Журналіст Томаш Цудоўскі, вядомы многім па курсах польскай мовы і польскіх інфармацыйных сустрэчах у Беларускім Доме, рыхтуе польскае выданне аповесці Барыса Акуніна “Адвакат Беса”.

Каманда, якая працуе цалкам на валанцёрскіх пачатках, збірае грошы выключна на друк накладу.

🤝Усе сродкі ад продажу кніг пойдуць на карысць грамадскіх арганізацый, якія дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам і ўкраінскім бежанцам. Сярод гэтых НДА — @BelaruskiDom.

Далучаючыся да акцыі, вы не толькі дапамагаеце беларусам і ўкраінцам, але і спрыяеце распаўсюджванню антываеннага кантэнту, а таксама забяспечваеце сябе выдатнае чытво на вечар.

Расказвайце сваім польскім сябрам, дзяліцеся, далучайцеся!

🔗ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ
🕊Запрашаем беларусак Варшавы на псіхалагічную сустрэчу “Як знайсці крыніцу энергіі для жыцця?”.

📍Збіраемся 20 сакавіка (серада), 18:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6).
🗣Удзел у мерапрыемстве – дабрачынны ўнёсак за працу псіхолага
🔗Рэгістрацыя.

На сустрэчы будзем рабіць карысныя і дзейсныя псіхалагічныя практыкаванні, шукаць адказы на пытанні:

✏️Што нам патрэбна для добрага самаадчування;
✏️Як аднаўляць унутраныя рэсурсы і як іх не растрачваць;
✏️Дзе браць энергію на ўсе свае жаданні ды памкненні.

Клічце сябровак ды прыходзьце!

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom
✌️Беларускі Дом пачаў адзначэнне Дня Волі!

🇪🇺Учора ў Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі прайшоў Belarus Freedom Day, які мы падрыхтавалі ў супрацы з дэпутатамі і дэпутаткамі Еўрапарламента з Еўрапейскай народнай партыі (EPP) і Маланка Медыя.

Выставу „Я не баюся, хай яны баяцца”, прысвечаную нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, адчыніў галоўны ініцыятар і арганізатар свята Дня Волі з боку Еўрапарламента еўрадэпутат ад Польшчы Анджэй Халіцкі. На адкрыцці выставы выступіла Святлана Ціханоўская, еўрадэпутатка з Латвіі Сандра Калніетэ, еўрадэпутат і былы прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, кіраўнічка кабінета старшыні Еўрапейскага парламента Раберты Мецолы Летыцыя Зулета, а таксама кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк

Жыццё і шматгадовая дзейнасць Алеся Бяляцкага і ПЦ Вясна ў абароне правоў чалавека і правоў рэпрэсаваных беларусаў з’яўляецца прыкладам мужнасці, сілы духу і прыхільнасці еўрапейскім каштоўнасцям, на якіх грунтуецца Еўрапейскі саюз" - сказаў Алесь Зарэмбюк на адкрыцці Дня Волі
Беларусы і беларускі, пачнем святкаванне Дня Волі #БНР106 з лекцыі Зянона Пазняка і музычнай вечарыны ў Беларускім доме!

🗓️23 сакавіка (субота), 13:00
📍Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
✌️Удзел свабодны!

⭐️Зянон Пазняк у сваёй лекцыі “106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне” раскажа пра:

▪️Гістарычную рэалізацыю Беларускай нацыянальнай ідэі,
▪️Дэмакратычныя ідэалы Акту 25 Сакавіка, якія закладзены ў аснове беларускай дзяржаўнасці,
▪️Складаны шлях беларускай незалежнасці, змаганне з агрэсіўнай палітыкай імперскай Масквы,
▪️Здабыццё незалежнасці і стварэнне Рэспублікі Беларусь як працягу справы БНР.

⭐️Далей гасцей будзе чакаць музычна-паэтычная імпрэза з удзелам гурта “Гаёўкі”, дудара Пятро Марчанкі, хора “Лептон”,спявачкі Лучыі Кастра, сямейнага ансамбля Бартосікаў-Карпіловічаў.

📚На мерапрыемстве будзе магчымасць набыць кнігі, выдадзеныя Зянонам Пазняком, за наяўныя.

⚡️Прыходзьце адзначаць вялікае нацыянальнае свята — Дзень Волі!

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom
⚡️У Беларускім Доме святкаванне Дня Волі-2024 распачалося з лекцыі Зянона Пазняка “106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне”.

Далучайцеся да прагляду онлайн, каб даведаецца пра гісторыю нашага вялікага нацыянальнага свята і яго значэнне для незалежнасці Беларусі і беларусаў.

👀ГЛЯДЗЕЦЬ
Беларусы і беларускі, З Днём Волі вас! 106 гадоў таму ў Мінску была абвешчана незалежнасць БНР! 🤍❤️🤍

Зычым быць адданымі сваёй Радзіме і працаваць, каб яна стала сапраўды вольнай, незалежнай і еўрапейскай дзяржавай!

Нягледзячы на свята, не забываймася на тысячы палітвязняў, які знаходзяцца за кратамі. Напрыклад, сёння спаўняецца 3 гады з дня арышту Андрэя Пачобута, гарадзенскага журналіста, сябра Саюза палякаў на Беларусі. Ён асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.

📩Будзем салідарныя з Андрэем Пачобутам! Падтрымаем яго думкамі і лістамі!

📍Адрас: ПК №1 вул. Тэхнічная д. 8, 211445, Наваполацк, Віцебская вобл.
Беларусь Пачобут Андрэй Станіслававіч
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️З нагоды юбілея Зянона Пазьняка (24 красавіка Пазьняк адзначыць 80 гадоў!) Беларускі Дом адчыняе першую індывідуальную фотавыставу “МЕНСК: Адлюстраванне часу”!

🗓️КАЛІ: 28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ свабодны!

Беларускі Дом у Варшаве прадставіць эксклюзіўную выставу фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў. Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК".

📸Гісторыі, археалогіі, барацьбе за захаванне гістарычнай архітэктуры і забудовы Менска Зянон Пазьняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989). Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма.

Падчас адкрыцця выставы адбудзецца размова з Зянонам Пазняком пра фотамастацтва.
👩“Мія, альбо Як я перастала хвалявацца і палюбіла лічбу 3” - гэта магла бы быць назва сюррэалістычнай тэатральнай трагікамедыі аўтарства Міі Міткевіч. Магчыма, на Радзіме, дзе дзяўчына марыла развіваць свой талент рэжысёркі і сцэнарысткі ў містычным жанры, яе творчасць сустрэлася бы з абыякавасцю крытыкаў і глядачоў, бо ў асноўнай тэме для беларусаў няма навізны. Забягаючы наперад, сцэнар ажыцявіўся ў рэальным жыцці Міі

Якая тэма? Чаму 3? І чаму палюбіла?

1️⃣ дзея: Аднойчы дзяўчына падзялілася сваімі думкамі на тэму ўладаў Беларусі ў сацыяльных сетках, а яе затрымалі і асудзілі

2️⃣ дзея: Яна стала палітзняволенай, а на працягу 3 гадоў у турме яе катавалі. Дзяўчына 3 разы спрабавала скончыць жыццё самагубствам

3️⃣ дзея: Пасля турэмных выпрабаванняў ужо былая палітзняволеная з’ехала ў Польшчу, дзе пачала новы этап свайго жыцця - 3

Для каманды Беларускага Дома гонар дапамагчы менавіта ёй. Мы ўпэўненыя, што вартасць нашай фінансавай падтрымкі значна большая, чым звычайны кошт грошай!
💪Беларускі Дом у супрацы з Палітвязынкай працягвае падтрымліваць палітвязьняў і іх сем’і!

Сваю реальную дапамогу ў выглядзе пасылак з прадуктамі, вопраткай, гігіенічнымі сродкамі, а таксама матэрыяльную дапамогу мы будзем рэалізоўваць дзякуючы падртымцы Міністрэрства замежых справаў Чэхіі🇨🇿 і Амбасады Чэхіі ў Польшчы.

🙏Вялікі дзякуй ураду Чэхіі за салідарнасць!

Вы таксама можаце падртымаць палітвязняў і рэпрэсаваных асобаў, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі праз збор сродкаў
⚡️24 красавіка 1944 года нарадзіўся беларускі палітык, археолаг, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік і фатограф Зянон Пазьняк!

📷З нагоды юбілея Беларускі Дом адчыняе першую фотавыставу Зянона Пазьняка Менск: Адлюстраванне часу

Запрашаем азнаёміцца з выявамі Менска, якога больш няма, вачыма Зянона Пазьняка:
🗓️28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК". У 60-я гады савецкія ўлады пачалі татальнае разбурэньне гістарычнага Менску, якое цягнецца і дагэтуль. Куточкі старога гораду атрымалася ўратаваць дзякуючы ў вялікай ступені намаганням Зянона Пазьняка.
HTML Embed Code:
2024/04/26 10:58:45
Back to Top